wd wp Пошук:

Полк Каліноўскага

Полк Каліноўскага (укр.: Полк Калиновського), да 21 мая 2022 года батальё́н імя́ Кастуся́ Каліно́ўскага (укр.: Батальйон імені Кастуся Калиновського) — вайсковае фарміраванне ў складзе Нацыянальнай гвардыі Украіны, створанае падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года для абароны незалежнасці Украіны, у прыватнасці абароны Кіева. Складаецца з беларускіх добраахвотнікаў.

Названа ў гонар беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

Паводле ўласных заяў, полк не ўключаны ў Міжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны, каб захаваць большую аўтаномію.[1]

Гісторыя

Нарукаўная нашыўка з Пагоняй
Добраахвотнікі палка

Перадгісторыя

Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны з вясны 2014 года[4]. Група беларускіх добраахвотнікаў удзельнічала ў Баях за Пяскі, паблізу Данецкага аэрапорта ў ліпені 2014 года[4]. У тым жа годзе быў створаны Атрад «Пагоня»[5]. У чэрвені 2015 года была закладзеная Тактычная група «Беларусь»[4], якая ўдзельнічала ў баях за Аўдзііўку, Піскы, Валнаваху, Мар’інку[6]. 28 сакавіка 2016 года ў Кіеве быў адкрыты Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну, прысвечаны беларусам, якія загінулі падчас падзей на Еўрамайдане і на Расійска-украінскай вайне[7].

Ужо ў другі дзень пасля расійска-ўкраінскай вайны 2022 года быў створаны Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам у Беларускаму Дому[pl] ў Варшаве.[8] Цэнтр узначаліў добраахвотнік Павел Кухта, які раней ужо браў удзел у вайне на Данбасе, брат Мікіты Крыўцова.[9]

3 сакавіка 2022 года беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», які ваяваў за Украіну з 2014 году атрымаў раненне ў баях за Бучу пад Кіевам, ад якога ён памёр у наступны дзень.[10]

Фарміраванне батальёна імя Кастуся Каліноўскага

9 сакавіка 2022 года, пасля поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб’яднанне ў Батальён Кастуся Каліноўскага[11]. Да батальёна, сярод іншых, далучыліся сябры тактычнай групы «Беларусь», «Маладога Фронту» і «Моладзевага блоку».

25 сакавіка 2022 года батальён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны[12][13].

21 мая 2022 года батальён Кастуся Каліноўскага абвясціў пра фарміраванне беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, складам з батальёнаў «Ліцвін» і «Волат»[14]. У ліпені стала вядома пра трэці батальён палка — «Тэрор»[15], які 19 жніўня адасобіўся ад палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення[16].

Байцы батальёна «Волат» бралі актыўны ўдзел у абароне Севераданэцка[17]. 26 чэрвеня з-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць каліноўцаў, якія загінулі або трапілі ў палон[18]. Сярод загінулых камандзір батальёна «Волат» Іван «Брэст»[19]. У палон трапілі Ян Дзюрбейка (пазыўны Тромбл) і Сяргей Дзёгцеў (пазыўны Клешч)[20].

У кастрычніку 2022 года стала вядома, што каманда аэраразведкі беларускага палка «Пагоня» перайшла да Палка Каліноўскага.[21]

Вядомыя байцы

Загінулыя байцы

Іван Марчук, пазыўны «Брэст»

Гл. таксама: Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну 13 сакавіка 2022 года пад Кіевам загінуў камандзір групы батальёна Аляксей Скобля (31 год) з пазыўным «Тур».[32][33]

26 сакавіка ад баявога ранення каля горада Ірпінь загінуў баец батальёна Зміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор». У гэты дзень батальён знішчыў тры БМП расійскіх захопнікаў, аднак Апанасовіч атрымаў моцнае раненне, выратаваць яго жыццё не ўдалося.[34] Апанасовічу было 32 гады, ён родам са Смаргоні. Праходзіў вайсковую службу ў 38-й дэсантнай брыгадзе ў Брэсце. Апошнія гады Апанасовіч жыў у Варшаве, працаваў дальнабойшчыкам, адтуль прыехаў як добраахвотнік на абарону Украіны.[35]

16 мая батальён імя Кастуся Каліноўскага паведаміў пра смяротнае раненне камандзіра роты батальёна Паўла Волата[36] падчас вызвалення ўкраінскага сяла.

26 чэрвеня ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёна «Волат» Іван «Брэст»[37]. Таксама ў той дзень імаверна загінулі Васіль Парфянкоў («Сябро»), Васіль Грудовік («Атам») і Вадзім Шатроў («Папік»)[38].

28 ліпеня 2022 падчас аперацыі па вызваленню ўкраінскага сяла загінуў баец батальёна «Волат». Імя і іншыя абставіны смерці не раскрываюць на просьбу сваякоў[39].

Прысяга батальёна імя Кастуся Каліноўскага

25 сакавіка ў Дзень Волі байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. Тэкст прысягі на беларускай мове быў напісаны самімі добраахвотнікамі.[40]

Беларусь, маці мая Радзіма. Клянуся вызваляць і бараніць цябе там дзе знаходжуся зараз і куды прывядзе мяне лёс твайго вызвалення. Біцца да перамогі за тваю свабоду. Як біліся нашыя продкі з ардынскім прыгнётам маскавітаў пад Оршай, Смаленскам, Палонкай. Бяслітасна гнаць бязродных апрычнікаў з зямель тваіх. Як гналі ваяры Вялікага Княства Літоўскага і беларускай шляхты, касінеры Касцюшкі і паўстанцы Каліноўскага, жаўнеры Народнай Рэспублікі і партызаны Супраціву. Бараніць кроў тваё нацыі, моц тваёй зямлі і Боскі дух твайго існавання. У шэрагах вольных братоў і ў палоне. На Айчыне і ў выгнанні. І ў баі і ў падполлі. Няхай рукі мае сціскаюць зброю, пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў Тваіх. Няхай лязгат майго затвору не сціхае, пакуль чутны лязгат кратаў за спінамі герояў тваіх. Няхай хопіць мне жыцця, каб адпомсціць за ўсіх закатаваных, згвалтаваных і забітых дзяцей Тваіх. Да астатняга пляску рэк Тваіх у маіх вачах. Пакуль будзе чутны тупат «Пагоні» ў сэрцы маім. Жыць з табою, памерці за цябе, і адрадзіць веліч тваю. Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Рэакцыя

Нашыўка палка Каліноўскага

Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская падтрымала стварэнне батальёна, адзначыўшы што «ўсё больш і больш людзей з Беларусі далучаюцца, каб дапамагчы ўкраінцам абараняць сваю краіну»[41]. Аляксандр Лукашэнка, які ў канфлікце падтрымлівае Уладзіміра Пуціна, крытычна выказаўся пра батальён: «Крычаць усюды „Не — вайне, не — вайне!“, а фармуюць батальёны са звар’яцелых грамадзян. А пад гэта просяць грошы»[42].

26 сакавіка намеснік кіраўніка ГУБАЗіК МУС Беларусі Міхаіл Бедункевіч заявіў, што на 50 чалавек з батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў Беларусі заведзеная крымінальная справа за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса)[43]. Па словах групы Кіберпартызаны, якая дапамагае правяраць добраахвотнікаў, у полк Каліноўскага хацелі ўступіць мінімум чатыры супрацоўнікі спецслужбаў[44].

26 красавіка 2022 года радца Офіса Прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што батальён «адна з самых баяздольных часцей Узброеных сілаў Украіны. Чым могуць ганарыцца беларусы — дык гэта сваімі землякамі. Як змагаюцца беларусы — дай Бог змагацца іншым сілам»[45].

У жніўні 2022 года старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў звароце да каліноўцаў патлумачыла[46]:

" Я захопленая вашаю адвагаю і вашай верай у найбольшую чалавечую каштоўнасьць, якою ёсьць Свабода, — гаворыцца ў звароце. — Бароніце вы яе для ўсіх нас. Змагаецеся сёньня з самым лютым ворагам ня толькі Ўкраіны, але і беларускага народу. Гэты вораг — расейская імпэрыя, якая стагодзьдзямі зьнішчала імкненьне народаў да свабоды, да волі, да незалежнасьці. "

У кастрычніку 2022 года палітык і грамадскі дзеяч Зянон Пазняк прызнаў полк Каліноўскага адзінай сілай, якая можа нешта вырашыць[47].

Узнагароды

12 красавіка 2022 года Аляксей Скобля, намеснік камандзіра таго часу батальёна імя Кастуся Каліноўскага, быў узнагароджаны медалём «Герой Украіны» пасмяротна[48].

17 чэрвеня 2022 года байцы палка імя Кастуся Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды «За бойові заслуги», а таксама «Україна понад усе». Адзін з добраахвотнікаў — Зміцер Апанасовіч — узнагароджаны медалём «За бойові заслуги» пасмяротна[49].

Памяць

У сакавіку 2022 года Юрый Стыльскі з гурта «Дай Дарогу!» напісаў песню, прысвечаную беларускім добраахвотнікам з батальёна імя Кастуся Каліноўскага[50]. У чэрвені 2022 года беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук выпусціла песню «Прайду няўхільна цяжкі шлях», прысвечаную ваярам-каліноўцам[51]. У аснове песні вершы Радзівона Батуліна, аўтар музыкі — Канстанцін Яськоў, рэжысёр кліпа — Арцём Лобач.

У красавіку 2022 года стала вядома, што вуліцу Віцебскую ў горадзе Роўна пераназавуць у вуліцу Каліноўскага — у гонар добраахвотніцкага батальёна[52].

28 чэрвеня 2022 года стала вядома, што вуліцу імя Аляксандра Пушкіна ў горадзе Хмяльніцкі пераназавуць у гонар Аляксея Скоблі[53].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 How Belarusian Fighters in Ukraine Evolved Into Prominent Force Against Russian Invasion
  2. Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы
  3. Под Киевом героической смертью погиб белорусский доброволец
  4. 1 2 3 Аляксандр Гелагаеў. Тактычная група «Беларусь» аб’яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне (бел.) . Наша Ніва. nashaniva.by (7 жніўня 2015). Праверана 14 студзеня 2018.
  5. Участь в АТО візьме добровольчий загін білорусів «Пагоня»(укр.) . Еспресо TV (8 ліпеня 2014). Праверана 14 студзеня 2018.
  6. Яна Стемпнєвич. Ян Мелнікау: Без вільної України не буде вільної Білорусі(укр.) , Polskie Radio dla Zagranicy (21 лютага 2017). Праверана 14 студзеня 2018. Архівавана 18 лістапада 2018.
  7. Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве (бел.)
  8. Эмігранты з Беларусі дапамагаюць Батальёну імя К. Каліноўскага
  9. Беларусы аб’ядналіся супраць агрэсіі Пуціна
  10. Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін»
  11. ЕВРОРАДИО. Белорусы создали батальон имени Калиновского для обороны Киева(нявызн.) . euroradio.fm (9 сакавіка 2022).
  12. Батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (нявызн.). svaboda.org (26 сакавіка 2022).
  13. Белорусский батальон вошел в состав Вооруженных сил (видео)
  14. Батальён Кастуся Каліноўскага абвясьціў аб стварэньні аднайменнага палка (нявызн.). svaboda.org (21 мая 2022).
  15. Полк Каліноўскага фармуе трэці батальён (нявызн.). polskieradio.pl (18 ліпеня 2022).
  16. Адасабленне батальёна “Тэрор” (нявызн.). kalinouski.org (19 жніўня 2022).
  17. Бойцы батальона «Волат» полка имени Калиновского защищали Северодонецк (нявызн.). charter97.org (25 чэрвеня 2022).
  18. З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» (нявызн.). nashaniva.com (6 ліпеня 2022).
  19. «Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв’ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска (нявызн.). nashaniva.com (6 ліпеня 2022).
  20. Загінуў баец батальёна «Волат» палка Каліноўскага
  21. «Мы понимаем, что будем бок о бок вести боевые действия в Беларуси». Полк «Пагоня» прокомментировал переход части бойцов к калиновцам
  22. «Міру не будзе ніколі, пакуль існуе такая грозная імперыя, як Расея». Забіты яшчэ адзін беларус
  23. Дзьмітры Гурневіч. «Гэта будзе армія, якая пазьней вызваліць Беларусь». Былы беларускі АМАПавец стаў добраахвотнікам ва Ўкраіне (нявызн.). svaboda.org (22 сакавіка 2022).
  24. «Верым, што пераможам Расею, а пасьля вызвалім Беларусь». У беларускую роту тэрабароны Ўкраіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў
  25. Павел Шурмей: Путин и его холуй Лукашенко должны ответить! | Украина война беларусы добровольцы
  26. Адміністратар суполкі «Мая краіна Беларусь» выратаваўся праз вакно
  27. Сергій Беспалов про мотивацію іноземних добровольців боронити Україну від загарбників
  28. https://www.nytimes.com/2022/03/24/world/europe/ukraine-belarus-russia-exiles.html?fbclid=IwAR0w_srC9_XCGnnINRyrPZZ1S9Aou3rsVr6cA_emnkQzrwx-qIoR-o-m6L4
  29. https://mediazona.by/article/2022/03/27/battalion
  30. https://nashaniva.com/?c=ar&i=285591
  31. https://charter97.org/be/news/2022/3/21/460060/
  32. Пад Кіевам загінуў беларускі добраахвотнік
  33. Радыё Свабода. Ва Ўкраіне загінуў беларус, які служыў у элітным украінскім атрадзе (бел.) . Радыё Свабода (13 сакавіка 2022).
  34. Загінуў баец батальёна Кастуся Каліноўскага (нявызн.). svaboda.org (26 сакавіка 2022).
  35. Служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе, снайпэр, ваяр. Хто такі беларус Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, які загінуў ва Ўкраіне, Радыё Свабода, 1 красавіка 2022
  36. Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік
  37. «Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв’ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска
  38. Полк Каліноўскага выступіў з заявай па стратах, імаверна, трое ваяроў загінулі
  39. Загінуў баец батальёна «Волат» палка Каліноўскага
  40. Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу (ВІДЭА)
  41. Sviatlana Tsikhanouskaya in Twitter(англ.) . Twitter (13 сакавіка 2022).
  42. Лукашэнка адрэагаваў на ўтварэньне ва Ўкраіне беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага(бел. (тар.))   (нявызн.)?. svaboda.org (15 сакавіка 2022).
  43. ГУБАЗіК завёў крымінальную справу супраць байцоў батальёну імя Каліноўскага (нявызн.). svaboda.org (27 сакавіка 2022).
  44. У полк Каліноўскага хацелі ўступіць мінімум чатыры супрацоўнікі спецслужбаў (бел.) . euroradio.fm (27 чэрвеня 2022).
  45. Алексей Арестович: Так, как сражаются белорусы, дай Бог сражаться многим (нявызн.). charter97.org (26 красавіка 2022).
  46. Палку Каліноўскага ўручылі сцяг ад імя Рады БНР (нявызн.). racyja.com (9 жніўня 2022).
  47. Полк Каліноўскага – адзіная арганізаваная сіла, якая можа нешта вырашыць. Інтэрв’ю з Зянонам Пазняком (нявызн.). belsat.eu (4 кастрычніка 2022).
  48. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №233/2022(укр.) . president.gov.ua (12 красавіка 2022).
  49. Байцы палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўкраінскія ўзнагароды (нявызн.). belsat.eu (17 чэрвеня 2022).
  50. Юрый Стыльскі напісаў песню, прысвечаную беларускім добраахвотнікам (бел.) . euroradio.fm (14 сакавіка 2022).
  51. Маргарыта Ляўчук выпусціла кліп, прысвечаны героям нашага часу, Хартыя’97, 7 чэрвеня 2022 г.
  52. У Роўне з’явіцца вуліца Кастуся Каліноўскага (бел.) . belsat.eu (5 красавіка 2022).
  53. У Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна назавуць у гонар беларуса-каліноўца Аляксея Скоблі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кастусь Каліноўскі
Катэгорыя·Расійска-ўкраінская вайна
Катэгорыя·Полк Каліноўскага
Катэгорыя·Вайна на ўсходзе Украіны