wd wp Пошук:

Малады Фронт

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Малады Фронт» («МФ», афіцыйная рэгістрацыя ў Чэхіі) — міжнародны[1] рух беларускай моладзі. Разгарнуў дзейнасць як моладзевая апазіцыйная арганізацыя ў Беларусі.

Структура

Лідары арганізацыі і незалежныя назіральнікі ацэньваюць колькасць актывістаў Маладога Фронту ў 1000—1500 чалавек.[2][3][4] Дзяржаўныя органы ацэньвалі агульную колькасць актывістаў у Мінску ў 50 чалавек (на 2006 год)[5].

Вышэйшы кіраўнічы орган Маладога Фронту — З’езд, які павінен абірацца не радзей аднаго разу на два гады[6]. Да 2015 года на З’ездах арганізацыі абіраліся Старшыні Маладога Фронту. Пасля іх функцыі перайшлі на Сойм МФ. Актывісты аб’яднаны ў Абласныя і Раённыя Рады Маладога Фронту.

Мэты і задачы

Мэтамі Маладога Фронту з’яўляюцца аб’яднанне і выхаванне моладзі на грунце беларускай нацыянальнай ідэі, хрысціянска-дэмакратычных прынцыпаў, пабудова грамадзянскай супольнасці на падставах дэмакратыі і вольнага рынку, садзеянне фарміраванню духоўна і фізічна моцнага пакалення.

Асноўнымі задачамі Маладога Фронту з’яўляюцца: выяўленне і спрыянне рэалізацыі грамадскай і творчай ініцыятывы сярод моладзі, агітацыйна-масавая дзейнасць па адраджэнні беларускай школы, культуры, мовы, фарміраванне ў моладзі адказнасці за лёс сваёй Бацькаўшчыны[7].

Гісторыя

Малады Фронт быў заснаваны ў 1997 годзе, увабраўшы ў сябе арганізацыйна не аформлены рух незалежнай моладзі, аб’яднаўшы ў сваіх шэрагах дзясяткі маладзёжных ініцыятыў і арганізацый. З таго часу Малады Фронт прайшоў шэраг ступеняў свайго развіцця, пераўтварыўшыся з пратэстнага руху 1996—1997 гадоў у правацэнтрысцкую, паводле палітычнай ідэалогіі, арганізацыю.

Дзейнасць

Малады Фронт уваходзіць у шэраг палітычных моладзевых міжнародных арганізацый, такіх як «Еўрапейскія навучэнцы-дэмакраты» (ЕНД)[8] і «Моладзь Еўрапейскай народнай партыі» (МЕНП)[9], мае партнёрскія адносіны з роднаснымі арганізацыямі Украіны, Швецыі, Літвы, Польшчы і іншых краін.

З 1997 года «Малады Фронт» разгарнуў пастаянную кампанію «Горад наш!» (90 % беларускай моладзі і 70 % насельніцтва жывуць у гарадах). Акцыі «Горад наш!», падчас якіх было вывешана больш за 1200 сцягоў[10], праходзілі ў розных гарадах Беларусі.

У выніку актыўнай дзейнасці ўжо ў 1999 годзе «Малады Фронт» меў рэйтынг вядомасці сярод моладзі — 10,8 %[11], саступаючы толькі праўладным БПСМ (48,3 %) і БСМ (25 %).

У 2000 годзе, падчас парламенцкіх выбараў, «Малады Фронт» правеў кампанію байкоту пад назвай: «Вырабы» — высмейванне выбарчага фарсу па-лукашэнкаўску.

Малады Фронт у перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2001 года выступіў арганізатарам Кангрэсу Беларускай Моладзі, у якім прыняла ўдзел больш за 520 дэлегатаў з усёй Беларусі, і ініцыяваў падпісанне адмысловага Пагаднення паміж адзіным кандыдатам ад апазіцыі і моладдзю. Падчас кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2001 года «Малады Фронт» правёў кампанію «Выбірай!». Паводле сайта арганізацыі, за час выбарчай гонкі «Малады Фронт» правёў звыш за 1100 акцый больш чым у 120 гарадах і мястэчках Беларусі.

24 верасня 2001 года менавіта «Малады Фронт» распачаў беспрэцэдэнтную варту ў Курапатах, пратэстуючы супраць разбурэння нацыянальнага некропалю пры будаўніцтве Мінскай кальцавой дарогі[12]. Больш за 120 актывістаў «Маладога Фронту» сталі асновай 8-месяцавай бесперапыннай «Абароны Курапатаў».

Паводле апытання, праведзенага ўлетку 2002 года беларускім штотыднёвікам «Наша Ніва», «Малады Фронт» увайшоў у пяцёрку найбольш уплывовых палітычных сіл Беларусі — разам з Адміністрацыяй Лукашэнкі, парламентам і дзвюма найбуйнейшымі апазіцыйнымі партыямі[13].

Як сцвярджае сайт арганізацыі, паводле звестак Балтыйскай службы Інстытута Гэлапа за кастрычнік 2002 года, рэйтынг «Маладога Фронту» сярод усяго насельніцтва Беларусі складаў 6,3 %, а сярод моладзі 18—30 гадоў — 14 % — пры тым, што ўсе палітычныя партыі маюць ад 0,5 % да 5 % папулярнасці, а «каэфіцыент страху» ў грамадстве вельмі высокі[10].

Члены Маладога Фронту прымалі ўдзел і перамагалі[10] ў некаторых акругах на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года, удзельнічалі ў выбарах у Палату прадстаўнікоў 2004 года. Заснаваны Маладым Фронтам блок «Маладая Беларусь» уваходзіў у Стала Дзеючую Нараду дэмакратычных палітычных партый, а потым у Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі (АДС).

Як сцвярджае сайт арганізацыі, актывісты «Маладой Беларусі» сабралі больш за 40 тысяч подпісаў у сваю падтрымку[10] і выступалі супраць правядзення ў Беларусі трэцяга рэферэндуму. Падчас абвяшчэння Лукашэнкам аб правядзенні рэферэндуму «Малады Фронт» арганізаваў акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, за якую адзін з лідараў «Маладога Фронту» і «Маладой Беларусі» Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны і асуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Адзін жа з заснавальнікаў «Маладога Фронту», лідар «Маладой Беларусі», Павел Севярынец быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі за арганізацыю акцый пратэсту ў дзень правядзення рэферэндуму і на наступны дзень пасля яго.

Сцяг Маладога Фронту на акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 года.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 года «Малады Фронт» быў адным з арганізатараў акцый супраць фальсіфікацый вынікаў галасавання, а таксама «намётавага гарадка» на Кастрычніцкай плошчы (удзельнікі акцыі называлі плошчу імем Каліноўскага) у Мінску з 20 па 24 сакавіка 2006 года.

У чэрвені 2006 года маладафронтаўцы, выступаючы супраць крымінальнага пераследу актывістаў сваёй арганізацыі, распачалі моладзевую галадоўку, якая стала адной з самых працяглых і самай масавай грамадска-палітычнай галадоўкай. Доўжылася яна 24 дні з удзелам болей 100 маладафронтаўцаў[14].

Шэраг актывістаў і лідараў Маладога Фронту ўвайшлі ў Арганізацыйны камітэт па заснаванні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.

У 2008 годзе маладафронтаўцамі быў праведзены шэраг паспяховых агульнанацыянальных кампаній.[15] У межах грамадскай кампаніі «Беларускую кнігу дзецям!» маладафронтаўцы сабралі некалькі тысяч беларускамоўных выданняў, якія былі перададзены ў дзіцячыя дамы Мінска і іншых гарадоў Беларусі. Таксама на патрэбы дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў пайшлі сабраныя рэчы і грошы на Калядным фестывалі «Спяшайцеся рабіць дабро!», у якім прымалі ўдзел вядомыя музыкі, грамадска-палітычныя дзеячы.

З 7 лістапада па 10 снежня 2008 года Малады Фронт правёў кампанію «Камунізм пад трыбунал!», якая завяршылася аднадзённым пастом. У межах кампаніі МФ арганізаваў дзясяткі антыкамуністычных пікетаў і інфармацыйных акцый па ўсёй Беларусі, правёў шырокае навукова-грамадскае паседжанне пад назвай «Злачынствы камуністычнай ідэалогіі. Лічбы і факты».

У 2008 годзе падчас маладафронтаўскай кампаніі «МТС па-беларуску!»[16], якую распачаў салігорскі блогер, неабыякавыя людзі накіравалі шэраг папяровых і электронных лістоў у галоўны офіс прадстаўніцтва кампаніі МТС у Беларусі. У адказ мабільны аператар стварыў беларускамоўную версію сайта. Пазней актывісты перадалі ў галоўны офіс кампаніі каля 2,5 тысяч подпісаў за беларусізацыю МТСу. У выніку ў тэлефонаў абанентаў МТС з’явілася падтрымка беларускай мовы.

За часы свайго існавання арганізацыя правяла дзясяткі палітычных акцый, самыя вядомыя з якіх: «Акцыя Любові», «Горад Наш!», «Беларусь у Еўропу!», «Вырабы», «Выбірай!», «Не трэцяму тэрміну!», «Хочам новага!», «Байкот 2008!», «Шоу Беларушчыны», «Камунізм пад трыбунал!», «Беларускую кнігу дзецям!», «Калядны Фэст».

У 2015 годзе Маладым Фронтам заснаваны спартыўна-патрыятычны клуб «Ваяр»[17]. 21 лістапада 2015 года «Ваяр» правёў першую трэніроўку, на ёй выкарыстоўвалася страйкбольная зброя[18].

Восенню 2016 года арганізацыяй праведзены шэраг акцый па зборы подпісаў за наданне бела-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці[19][20].

У 2017 годзе з 20 лютага па 6 сакавіка пяцёра сябраў арганізацыі ладзілі абарону Курапатаў ад пабудовы ў ахоўнай зоне мемарыялу бізнэс-цэнтра. Пасля жорсткага супрацьстаяння, шэрагу правакацый у выглядзе збіцця актывістаў міліцыянтамі ў цывільным, удалося дамагчыся перамогі і згортвання будаўнічай пляцоўкі.

З чэрвеня 2018 года Малады Фронт прымае актыўны ўдзел у Варце ля рэстарацыі «Поедем Поедим», пабудаванай з парушэннямі заканадаўства побач з Мемарыялам Курапаты, 3 ліпеня і 3 лістапада 2019 года былі брутальна затрыманыя АМАПам падчас вартавання і пакараныя буйнымі штрафамі.

Арганізацыя прымала актыўны ўдзел у снежаньскіх акцыях супраць інтэграцыі РБ з РФ у 2019. 7 снежня на мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Маладафронтаўцы правялі перформанс з ірваннем партрэтаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Пасля акцый 2 Маладафронтаўцы — Дзяніс і Максім Урбановічы атрымалі 15 сутак арышту за «удзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве». Іншыя актывісты, як напрыклад Віталь Трыгубаў, атрымалі буйныя штрафы.

У сакавіку 2022 года падчас ўварвання Расіі ва Украіну кіраўнік арганізацыі Дзяніс Урбановіч разам з шасцю іншымі маладафронтаўцамі запісаўся ў беларускую роту тэрабароны Украіны.[21]

11 жніўня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала «Малады фронт» экстрэмісцкім фарміраваннем.[22]

Супрацьстаянне рэжыму

Пачынаючы з 2000 года, Малады Фронт пяць разоў спрабаваў атрымаць рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі, але ўсе пяць разоў яму было адмоўлена ў гэтым. Маладафронтаўцы лічаць, што ўлады наўмысна не рэгіструюць арганізацыю, каб мець рычагі ціску на маладзёжных актывістаў з дапамогай антыканстытуцыйнага[23][24][25][26][27] артыкула 193-1 крымінальнага кодэкса РБ. У межах кампаніі па супрацьстаянні крымінальнаму пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі маладафронтаўцы зарэгістравалі сваю арганізацыю ў Чэхіі[1]. Планы зарэгістраваць арганізацыю ў Літве[28], Польшчы і ва Украіне засталіся нерэалізаванымі.

Члены арганізацыі знаходзяцца пад сталым ціскам з боку рэжыму, шэраг з іх праследавалі па палітычных матывах[29] і нават асуджаныя: самыя знакамітыя з іх — гэта справы Аляксея Шыдлоўскага, Вадзіма Лабковіча, Паўла Севярынца, Паўла Мажэйкі, Артура Фінкевіча, Змітра Дашкевіча. Са сталай перыядычнасцю шэрагоўцы і лідары арганізацыі за сваю дзейнасць падвяргаюцца адміністрацыйнаму пераследу, самымі распаўсюджанымі відамі якога з’яўляюцца арышт (да 25 сутак) і штрафы. Не спыняецца таксама ціск і з боку спецслужбаў рэжыму[прыбраць шаблон].

Пасля прэзідэнцкай кампаніі 2006 года на лідараў «Маладога Фронту», Змітра Дашкевіча, Сержука Лісічонка, Барыса Гарэцкага і Алега Корбана, была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 193-1 (Дзейнасць незарэгістраванай Мін’юстам арганізацыі). Паводле гэтай крымінальнай справы, 1 лістапада 2006 года лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара года калоніі агульнага рэжыму[30]. Цягам года па гэтым жа артыкуле былі асуджаныя іншыя лідары і актывісты МФ — Іван Шыла[31] (Салігорск), Наста Палажанка, Зміцер Хведарук, Аляксей Янушэўскі, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі[32] (Мінск), Анастасія Азарка[33] (Нясвіж), Яраслаў Грышчэня[34] (Баранавічы), Кася Салаўёва[35] (Полацк), Эдуард Зелянкоў[36] (Жлобін). Усе яны былі прысуджаны да штрафу альбо папярэджання.

Таксама быў узбуджаны шэраг крымінальных спраў паводле артыкула 193-1, якія не дайшлі да суду. Так, крымінальная справа была таксама заведзеная на актывіста Жлобінскага філіяла МФ — Кірыла Атаманчыка[37]. Крымінальныя справы былі ўзбуджаны на кіраўніка Гомельскага МФ Андруся Цянюту і кіраўніка Светлагорскага МФ Арсенія Ягорчанку[38]. У Жодзіна крымінальная справа была ўзбуджана адразу на некалькіх маладафронтаўцаў — Сяржука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца і Алеся Чарэйку[39]. Кіраўніка Жодзінскага філіяла МФ, аднаго з лідараў руху — Паўла Красоўскага, абвінаваціўшы ў віцебскіх выбухах і двух забойствах, змясцілі ў следчы ізалятар. Праз месяц сфальсіфікаваная справа на Паўла Красоўскага за поўным няйменнем доказаў была спынена, а сам Павел быў вызвалены[40].

Крымінальны пераслед не нанёс чаканых рэжымам вынікаў, «Малады Фронт» толькі ўзмацніўся ў гэтым выпрабаванні і з’яднаўся,[41] правёў надзвычай моцныя кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі сябрамі сваёй арганізацыі і тымі, каторыя патрапілі пад крымінальны пераслед[42][43][44][45]. Лідара МФ Змітра Дашкевіча дзякуючы моцнай кампаніі салідарнасці вызвалілі з калоніі на паўтара месяца раней тэрміну, вынесенага судом першай інстанцыі[46]. У знак салідарнасці з «Маладым Фронтам» у арганізацыю ўступілі такія вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы, як Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька. Пасля вызвалення, ганаровым сябрам «Маладога Фронту» стаў і Аляксандр Казулін[47]. Адзначыўшы гатоўнасць «ахвяраваць уласнай свабодай, здароўем і нават жыццём у імя сваіх ідэалаў», штотыднёвік «Наша Ніва» «Чалавекам года 2007» абвясціў «маладафронтаўца»[48]. Як лічаць актывісты «Маладога Фронту», усё гэта засведчыла, што беларускі рэжым пацярпеў паражэнне ў сваіх спробах спынення дзейнасці маладзёжнага руху.

Крытыка

" У статуце напісана, што ў сваёй дзейнасьці мы кіруемся «Міжнародным пактам аб палітычных і грамадзянскіх правах». У сваю чаргу там вядзецца гаворка пра забарону дыскрымінацыі. Таму, напрыклад, вырываць сьцяг у прадстаўнікоў ЛГБТ гэта акурат ахвяраваньне прынцыпамі дэмакратычнай моладзевай арганізацыі. І таму кажу — не, арганізацыі не павінна ахвяраваць прынцыпамі. "

З’езды Маладога Фронту

Старшыні Маладога Фронту

Павел Севярынец — адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту.

Малады Фронт у інтэрнеце

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 «Малады Фронт» афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі// Радыё «Рацыя». 15 студзеня 2008
  2. http://bdg.press.net.by/2005/06/2005_06_17.1534/1534_4_2.shtml Архівавана 20 лістапада 2008.
  3. http://naviny.by/rubrics/society/2009/09/07/ic_news_116_317189/
  4. Валерый Карбалевіч. Экспертыза «Свабоды»: Якія вынікі змагання за моладзь?// Радыё «Свабода» 10 верасня 2009
  5. (руск.) Не ходите детки в экстремисты(недаступная спасылка)// Сайт супольнасці «Трэці шлях». 2 сакавіка 2006
  6. Гісторыя(бел.)   (нявызн.)? (недаступная спасылка). mfront.net. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2018. Праверана 11.02.2016.
  7. Статут Маладога Фронту// Сайт «Маладога Фронту». Дата доступу: 11 жніўня 2009
  8. (англ.) Belarus — YF// Сайт «Еўрапейскіх навучэнцаў-дэмакратаў». Дата доступу: 11 жніўня 2009
  9. (англ.) Member organisations Архівавана 12 мая 2009.// Сайт «Моладзі Еўрапейскай народнай партыі». Дата доступу: 11 жніўня 2009
  10. 1 2 3 4 Што зрабіў Малады Фронт. Найбольш значныя факты, поспехі і дасягненні// Сайт «Маладога Фронту». Дата доступу: 22 сакавіка 2010
  11. (руск.) Государственная молодежная политика как важнейшее направление деятельности государства// Сайт «Рэфераты». Дата доступу: 15 жніўня 2009
  12. Сяргей Рак. Кроніка абароны Курапатаў Архівавана 7 красавіка 2009.// Наша Ніва. № 38 (300), 11 кастрычніка 2002 г.
  13. Аркадзь Шанскі. Самая масавая галадоўка Архівавана 18 красавіка 2021.// Наша Ніва. № 20 (474) 2 чэрвеня 2006. С. 3, 7.
  14. П. Севярынец, Н. Палажанка. «Маладафронтаўцы» // Мінск, 2009. — 216 с.
  15. http://www.belmts.info Архівавана 23 сакавіка 2018.
  16. Пачынае працу спартова-патрыятычны клуб «Ваяр»
  17. «Малады фронт» стварае спартова-патрыятычны клюб «Ваяр»(бел.)   (нявызн.)?. Радыё Свабода. Праверана 04.10.2016.
  18. В Минске задержан Дмитрий Дашкевич(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2016. Праверана 04.10.2016.
  19. “Завітала на акцыю, а яны на мяне пратакол!” “Молодой Фронт” собрал подписи за БЧБ-флаг(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2016. Праверана 04.10.2016.
  20. У беларускую роту тэрабароны Украіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў
  21. МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» «Малады фронт»
  22. http://www.ampby.org/news.aspx?id=255(недаступная+спасылка)
  23. Гары Паганяйла. Экспертнае заключэнне па арт. 193-1 КК РБ Архівавана 3 лютага 2011.// Беларускі Хельсінкскі Камітэт. 29 мая 2007
  24. Таццяна Поклад. Кампанія Amnesty International за свабоду слова ў Беларусі(недаступная спасылка)// Радыё «Свабода». 28 жніўня 2008
  25. http://www.svaboda.org/content/article/1814508.html
  26. http://www.ampby.org/news.aspx?id=286(недаступная+спасылка)
  27. Таццяна Поклад. Распачалася рэгістрацыя «Маладога фронту» ў Літве // Радыё «Свабода». 21 жніўня 2008
  28. http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=2218&newsPage=0 Архівавана 14 чэрвеня 2015.
  29. http://news.tut.by/politics/76679.html Архівавана 7 кастрычніка 2015.
  30. Севярын Квяткоўскі, Алег Груздзіловіч. Суды над маладафронтаўцамі ў Нясвіжы і Салігорску: Рэпартаж(недаступная спасылка)// Радыё «Свабода». 4 верасня 2007
  31. Зміцер Панкавец. Прысуд маладафронтаўцам: Хведарук — 1 млн 240 тыс., Корбан, Янушэўскі, Гарэцкі — 930 тыс., Палажанка — папярэджанне// Наша Ніва. 29 мая 2007
  32. Сямён Печанко. Фотарэпартаж з суду над Настай Азаркай// Наша Ніва. 4 верасня 2007
  33. Зміцер Панкавец, Сяргей Макарэвіч. Яраслаў Грышчэня: «Прашу мяне расстраляць»// Наша Ніва. № 34 (536), 13 верасня 2007. С. 2, 6.
  34. Зміцер Панкавец. «Калі жаданьне адрадзіць мову лічыць крыміналам, то я вінаватая»// Наша Ніва. 8 красавіка 2008
  35. Жлобінскі актывіст Эдуард Зелянкоў, абвінавачаны ў дзейнасці ад імя незарэгістраванага грамадскага аб’яднання, пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічыняў// Праваабарончы цэнтр «Вясна». 30 чэрвеня 2006
  36. Актывіст «Маладога фронту» Кірыл Атаманчык просіць КДБ закрыць яго крымінальную справу// Радыё «Рацыя». 30 красавіка 2009
  37. Любоў Лунёва. Новыя крымінальныя справы супраць «Маладога Фронту»(недаступная спасылка)// Радыё «Свабода». 18 верасня 2007
  38. Узбуджана чарговая крымінальная справа супраць актывістаў «Маладога Фронту»// Хартыя’97. 12 красавіка 2006
  39. Зміцер Панкавец. Павел Красоўскі: «Калі мяне пачалі падазраваць яшчэ ў двух забойствах, я трохі супакоіўся»// Наша Ніва. № 38 (492), 20 кастрычніка 2006. С. 4.
  40. http://www.euramost.org/?artc=11164
  41. Мікола Бугай. Пісьменнікі і палітыкі заклікаюць прыйсці на суд над маладафронтаўцамі// Наша Ніва. № 18 (520), 18 мая 2007. С. 10.
  42. http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=16177&newsPage=0 Архівавана 14 чэрвеня 2015.
  43. http://www.svaboda.org/content/article/759945.html
  44. http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=13117&newsPage=0 Архівавана 14 чэрвеня 2015.
  45. http://www.afn.by/news/i/94718
  46. Алесь Дашчынскі. Аляксандра Казуліна прынялі ў «Малады фронт»(недаступная спасылка)// Радыё «Свабода». 19 жніўня 2008
  47. Дзмітрый Панкавец, Мікола Бугай. Асобы года Архівавана 18 красавіка 2021.// Наша Ніва. № 48 (550) 27 снежня 2007. С. 3-5.
  48. nv-online.info/attachment/456/Narodnaya_volia_29_10.pdf
  49. http://rusrep.ru/dashkevich
  50. http://www.svaboda.org/content/transcript/770829.html
  51. http://gaybelarus.org/chorny_spis.html Архівавана 4 чэрвеня 2014.
  52. http://www.svaboda.org/content/interview/25166911.html
  53. (руск.) Владимир Козляков. Партийные ловушки// Беларуская думка. Люты 2008. С. 36-39.
  54. Зьезд МФ працягнецца на другой сэсіі(бел.)   (нявызн.)?. mfront.net. Праверана 02.02.2016.
  55. “Малады Фронт” з новай стратэгіяй дзеянняў(бел.)   (нявызн.)?. racyja.com. Праверана 02.02.2016.
  56. Адбылася заключная сесія з’езду МФ(бел.)   (нявызн.)?. mfront.net. Праверана 02.02.2016.
  57. «Малады фронт» абраў новага старшыню // Белсат
  58. Пра турму, дзеўчын і сяброўства з беларускім дыпламатам. Вялікае інтэрв’ю новага старшыні «Маладога фронту» // Белсат

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1997 годзе
Катэгорыя·Малады Фронт
Катэгорыя·Беларускі нацыяналізм
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Маладзёжныя палітычныя арганізацыі Беларусі