wd wp Пошук:

Херсонская вобласць

Херсо́нская во́бласць (укр.: Херсо́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1 037 640 чалавек (2019). Адміністрацыйны цэнтр — горад Херсон.

У складзе вобласці 49 тэрытарыяльных грамад[2].

Геаграфія

Размешчана на поўдні Украіны; абмываецца Чорным і Азоўскім морамі. Берагавая лінія парэзана залівамі і ліманамі (Дняпроўскі ліман, Сіваш, Ягарлыцкі, Тэндраўскі, Джарылгацкі залівы). Шмат астравоў. Уздоўж узбярэжжа распасціраюцца косы: Тэндраўская, Кінбурнская, Арабацкая Стрэлка.

Большая ч. тэр. ў межах Прычарнаморскай нізіны (вышыня каля 100 м). Паверхня парэзана далінамі рэк, ярамі. Карысныя выкапні: мінеральныя будаўнічы матэрыялы (пясок, гліна, вапнякі), солі Сіваша, торф, лекавыя гразі.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -3 да −5 °C, ліпеня 21—23 °C. Ападкаў 300—400 мм за год.

Галоўная рака — Дняпро. Створана Кахоўскае вадасховішча.

На поўначы пашыраны чарназёмныя глебы, на поўдні — цёмна-каштанавыя і каштанавыя. Стэпы пераважна разараныя, невялікія ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці. Запаведнікі Асканія-Нова, Чарнаморскі.

Гісторыя

Херсонская вобласць была ўтворана 30 сакавіка 1944 года ў складзе УССР. З 1991 года ў незалежнай Украіне.

У час уварвання Расіі ва Украіну да сярэдзіны сакавіка 2022 года трапіла пад кантроль расійскіх войск. У канцы красавіка была сфарміравана ваенна-грамадзянская адміністрацыя для кіравання рэгіёнам, неаднаразова заяўлялася аб планах увайсці ў састаў РФ[3].

Зноскі

  1. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 рокуКиїв: Державна служба статистики України, 2019. — ISBN 978-966-8459-82-5 Праверана 7 студзеня 2020.
  2. Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей
  3. tass.ru

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Херсонская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вобласці Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара