wd wp Пошук:

Запарожжа

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Запарожжа (значэнні).

Запарожжа (укр.: Запоріжжя) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Запарожскай вобласці і Запарожскага раёна. Плошча 330 км². Насельніцтва 770 461 чал. (2012).

Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.

Этымалогія назвы

Места атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).

Гісторыя

У 1770 годзе заснавана Аляксандраўская фартыфікацыя, з якой звязваюць пачатак гісторыі сучаснага горада; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад. У 1806 годзе паселішча атрымала статус горада і назву Аляксандраўск, цэнтр павету.

З 1919 года — у складзе УССР. У 1921 годзе горад перайменаваны ў Запарожжа. З 1939 года — цэнтр вобласці.

З 18 жніўня 1941 года па снежань 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспецсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) металургіі, машынабудавання (электратэхнічнай прамысловасці; вытворчыя аб’яднанні «АУТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці.

Працуе Дняпроўская гідраэлектрастанцыя (ДнепраГЭС).

Адукацыя і навука

Славутасці

Галерэя

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Запарожжа

Зноскі

  1. https://zp.gov.ua/uk/page/pasport-mista
  2. ТОП цікавых куткоў Запарожжа (нявызн.) (недаступная спасылка) (27 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 8 снежня 2012.
  3. Чисельність населення (за оцінкою) на 1 січня 2022 року та середня чисельність у 2021 році
  4. Афіцыйны партал Запарожскай гарадской улады. Рэлігійнае жыццё горада Архівавана 4 верасня 2012.
  5. Поштові індекси та відділення поштового зв’язку України(укр.)  (недаступная спасылка). Укрпошта. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2012. Праверана 8 снежня 2012.
  6. Александровск // Запарожжа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  7. Запорожье // Советская историческая энциклопедия : у 16 т. / под ред. Е. М. Жукова. — М. : Советская энциклопедия, 1961—1976.
  8. Запорожье // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. Запорожье // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  10. Про кількість та склад населення Запорізької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 года (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты на Дняпры
Гарады Запарожскай вобласці
Запарожжа
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Населеныя пункты, заснаваныя ў 1770 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных