wd wp Пошук:

Севастопаль

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Севастопаль (значэнні).

Севастопаль (укр.: Севастополь, руск.: Севастополь) — горад на Крымскім паўвостраве[3], на беразе Чорнага мора. Ва Украіне мае спецыяльны адміністрацыйны статус. У Расii мае статус аднаго з 3-х гарадоў федэральнага значэння (нароўні з Масквой i Санкт-Пецярбургам)[4].

Порт, ваенна-марская база.

Гісторыя

У старажытнасці тут знаходзіўся антычны горад Херсанес Таўрычаскі.

Сучасны горад Севастопаль быў заснаваны ў 1783 годзе, пасля далучэння Крыма да Расіі, як база рускай чарнаморскай эскадры. Спачатку называўся Ахціяр (белы ўцёс), з 1784 — Севастопаль (з грэч. — велічны горад). З 1802 уваходзіў у Таўрычаскую губерню. У 1804 аб’яўлены галоўным ваенным портам Чорнага мора. Праславіўся ў час Крымскай вайны (Севастопальская абарона, 1854—55). З 1875 злучаны чыгункай з Сімферопалем. У канцы XIX ст. буйны прамысловы цэнтр. У Рэвалюцыю 1905—07 гадоў тут адбылося Севастопальскае паўстанне (1905).

З 1917 у складзе Таўрычаскай савецкай рэспублікі, акупіраваны англійскімі, французскімі і грэчаскімі войскамі. У 1920 вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 горад у Крымскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася гераічная Севастопальская абарона (1941—42). Вызвалены ў выніку Крымскай аперацыі (1944).

З 1954 года ў складзе Крымскай вобласці Украіны. У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады ва Украіне Віктара Януковіча, Севастопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.

30 кастрычніка 2022 года здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаля[5].

Насельніцтва

Насельніцтва складае 379.200 чал. (2007 г.).

Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):

Народы2001 г.1989 г.
Рускія71,674,4
Украінцы22,420,7
Беларусы1,61,9
Татары0,70,3
Крымскія татары0,50,1
Армяне0,30,1
Яўрэі0,30,7

Помнікі

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Севастопаля

Зноскі

  1. https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/southern/ Праверана 27 верасня 2022.
  2. Федеральный закон от 21.07.2014 № 248-ФЗ “О внесении изменений в Федеральный закон “Об исчислении времени”
  3. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
  4. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі, артыкул 65 (на рускай мове)
  5. tass.ru
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 529.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Гарады-героі
Крымская федэральная акруга
Гарады Крыма
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Севастопаль
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гарады-героі Украіны