wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі

Міхаі́л Жызне́ўскі (1988, Гомель — 2014, Кіеў) — кавалер ордэна Героя Нябеснай сотні, пазаштатны карэспандэнт украінскай газеты «Саборная Кіеўшчына» (укр.: Соборна Київщина), грамадзянін Беларусі. Раніцай 22 студзеня 2014 года ў бяззбройным стане быў забіты стрэлам паляўнічай кулі ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Еўрамайдана. Герой Украіны.

Біяграфія

Маленства правёў у вёсцы маці Сцяг Працы (Гомельскі раён). Год навучаўся ў ваенным класе сярэдняй школы № 15 Гомеля. Займаўся каратэ ў спартыўным комплексе. Наведваў царкву, дзе насіў харугву за святаром. Пасля 10-га класа паступіў у прафесійнае вучылішча на газаэлектразваршчыка. У рыцарскім клубе вучыўся вырабляць даспехі.

У 2005 г. 17-гадовым юнаком з’ехаў разам з клубным кіраўніком ва Украіну, дзе жыў у горадзе Біла Цэрква (Кіеўская вобласць)[1]. Браў удзел у казацкім грамадскім аб’яднанні «Украінская народная самаабарона» (УНСА), што ёсць падраздзяленнем партыі «Украінская нацыянальная асамблея» (УНА). Ва УНСА яго ведалі пад імем Аляксей і мянушкай «Локі»[2].

У снежні 2013 г. прыехаў з Білай Цэрквы ў Кіеў на заданне рэдакцыі газеты «Саборная Кіеўшчына» ў якасці няштатнага карэспандэнта[3].

Узнагароды

Ушанаванне памяці

24 студзеня 2014 г. вершы, прысвечаныя Міхаілу Жызнеўскаму, напісалі Эдуард Акулін[5] і Алесь Кіркевіч[6], 29 студзеня — Міхась Скобла[7].

26 студзеня 2014 г. у кіеўскім Свята-Міхайлаўскім саборы УПЦ КП прайшло адпяванне, развітанне і жалобная працэсія з удзелам некалькіх тысяч украінцаў, у тым ліку лідараў апазіцыйных фракцый у Вярхоўным Савеце Украіны (Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Арсеній Яцанюк). З прычыны жалобы на плошчы Незалежнасці адмянілі штонядзельнае Народнае веча.

Увечары 28 студзеня яго пахавалі ў в. Сцяг Працы (Гомельскі раён, Беларусь). Адпяванне правёў праваслаўны святар Леанід Акаловіч. Перад пахаваннем труну накрылі бела-чырвона-белым сцягам[8].

Мемарыял Міхаіла Жызнеўскі на вул. Грушэўскага ў Кіеве

26 лістапада 2014 г. у Кіеве на вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у гонар Міхаіла Жызнеўскага[9]. 27 лістапада прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзгародзіў яго ордэнам Героя Нябеснай сотні, які асабіста перадаў яго бацькам падчас прыёму ў сваёй сталічнай рэзідэнцыі[10].

Імя і фотаздымак Міхаіла Жызнеўскага ўсталяваныя на помніку беларусам, якія загінулі за Украіну. Помнік знаходзіцца на Беларускай вуліцы ў Кіеве, адкрыты 28 сакавіка 2016 года.[11]

Водгукі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Алена Германовіч, Таццяна Каравянкова. Блізкія забітага ў Кіеве беларуса спрабуюць вырашыць праблему з дастаўкай яго на радзіму (нявызн.). БелаПАН (23 студзеня 2014). Праверана 31 студзеня 2014.(недаступная спасылка)
  2. Цела забітага на Майдане беларуса адправяць на радзіму ў нядзелю (нявызн.) (недаступная спасылка). Радыё «Свабода» (24 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2016. Праверана 31 студзеня 2014.
  3. Міхаіл Жызнеўскі збіраў на барыкадах інфармацыю для газеты (нявызн.). Радыё «Свабода» (24 студзеня 2014). Праверана 31 студзеня 2014.(недаступная спасылка)
  4. Указ Президента України № 158/2017 Про присвоєння М.Жизневському звання Герой України
  5. Эдуард Акулін. Памяці Міхала Жызнеўскага (нявызн.) (недаступная спасылка). Наша Ніва (24 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 лютага 2014.
  6. Алесь Кіркевіч. Выдатны верш, але не для цябе (нявызн.) (недаступная спасылка). Наша Ніва (24 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 лютага 2014.
  7. Міхась Скобла. Якога колеру снег Міхася Жызнеўскага (нявызн.). Радыё «Свабода» (29 студзеня 2014). Праверана 6 лютага 2014.(недаступная спасылка)
  8. Алена Германовіч. Пад Гомелем адбылося пахаванне Міхаіла Жызнеўскага (нявызн.) (недаступная спасылка). БелаПАН (28 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 31 студзеня 2014.
  9. У Кіеве паставілі помнік беларусу Міхаілу Жызнеўскаму (нявызн.). Белсат (26 лістапада 2014). Праверана 9 лютага 2015.
  10. Пятро Парашэнка сустрэўся з бацькамі Міхаіла Жызнеўскага (нявызн.). Радыё «Свабода» (28 лістапада 2014). Праверана 9 лютага 2015.
  11. Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве. Радыё «Свабода» (28 сакавіка 2016)
  12. ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: «НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ» Архівавана 5 сакавіка 2016. // Беларускім добраахвотнікам — ваярам за вольную Украіну супраць расейскай агрэсіі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Расстраляныя
Члены УНА-УНСО
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі ў Кіеве
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Памерлі ў 2014 годзе
Памерлі 22 студзеня
Забітыя журналісты
Рыцары ордэна Герояў Нябеснай Сотні
Нарадзіліся ў Гомелі
Журналісты Украіны
Героі Украіны — кавалеры ордэна «Залатая Зорка»
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Удзельнікі Еўрамайдана
Нарадзіліся ў 1988 годзе
Асобы
Нарадзіліся 26 студзеня