wd wp Пошук:

Прысынкаўскі сельсавет

Пры́сынкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Прысынак.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прысынкаўскі (Прысынацкі) сельсавет у складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Прысынак. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. 26 лютага 1932 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мангалінова. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Прысынак. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Уздзенскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уздзенскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат