wd wp Пошук:

Лідзія Львоўна Арабей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арабей. Лідзія Львоўна Арабей (27 чэрвеня 1925, в. Нізок, Уздзенскі раён — 20 лютага 2015, Мінск) — беларуская пісьменніца і літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1958)[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і службоўцаў. У 1942—1944 жыла ў Шчучыне. З 1944 — супрацоўнік рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». З 1945 жыве ў Мінску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», настаўнічала. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1951)[1], аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1954). Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955—1967)[1], літсупрацоўнікам часопіса «Полымя» (1967—1974)[1]. Кандыдат філалагічных навук, дысертацыя была прысвечана жыццю і творчасці А. Пашкевіч (Цёткі).

Творчасць

Літаратурную працу пачала ў 1945. Выступае як празаік, крытык, літаратуразнавец. У 1956 выдала даследаванне «Цётка (Алаіза Пашкевіч)»[1], а ў 1959 «Фядос Шынклер»[1], аўтар зборнікаў аповесцяў і апавяданняў «Калібры» (1960, апавяданні для дзяцей), «Кватэра № 3» (1961, кніга сатыры і гумару), «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «На струнах буры» (1967), «Сярод ночы» (1968), «Іскры ў папялішчы» (1970), «Ваўчкі» (1972), «Сіні бор» (1972, аповесць), «Мне трэба ехаць» (1974), «Стану песняй» (1977), «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі кахання» (1987), «Ісці ў разведку» (1989, апавяданні для дзяцей), «Пошукi iсцiны» (абразкі, 2005), «На полымі любві» (даследаванне, прысвечанае Алаізе Пашкевіч (Цётцы), 2006), «Белае поле» (апавяданні, ўспаміны, 2008).

Выйшлі Выбраныя творы ў 2-х тамах (1985).

Пераклала раман эстонскага пісьменніка А. Хінта «Бераг вятроў» (з А. Раманоўскай, 1960).

Прызнанне

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Арабей Лидия Львовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нізку
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў