wd wp Пошук:

Капыль

Капы́ль[2] (афіц. транс.: Kapyĺ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Капыльскага раёна, на р. Мажы. За 120 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі БаранавічыАсіповічы. Насельніцтва 9 526 чалавек (2017)[3].

Назва

На думку географа В. Жучкевіча, аснова тапоніму «Капыль» ужывалася ў значэнні прылады апрацоўкі зямлі накшталт матыкі або кіркі. У беларускай мове слова «капыл» захавалася галоўным чынам для абазначэння верхняй часткі шавецкай калодкі, а часам аднаго з тыпаў малатка (балцкае kople). Захавалася і мянушка Капыл — упарты, незгаворлівы чалавек[4].

Паводле пашыранага меркавання, назва «Капыль» утварылася ад слова «капылле» — поле, апрацаванае матыкай[5]. Аднак некаторыя даследнікі мяркуюць, што назва паселішча ўтварылася ад слова «капальня» — частка паганскай бажніцы[6].

Гісторыя

Упершыню Капыль згадваецца пад 1005 годам ва ўстаўной грамаце кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Тураўскай епархіі. Аднак аўтэнтычнасць названага дакумента аспрэчваецца[7]. Паводле археалагічных даных, горад існаваў ужо ў XI ст. Першая пэўная згадка Капыля змешчана ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1274 годам пры апісанні вайны галіцкага князя Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Тройдзенем. У XIV—XV стст. на гарадзішчы (у цэнтры сучаснага горада) стаяў драўляны Капыльскі замак. З 1395 года — цэнтр Капыльскага княства Алелькавічаў. Пазней належаў Радзівілам, Вітгенштэйну. У 1506 годзе слуцкія і капыльскія баяры, скліканыя слуцкай княгіняй Анастасіяй, разбілі каля Капыля крымскіх татараў, якія адыходзілі пасля разгрому пад Клецкам (Гл. таксама: Бітва пад Клецкам). У 1652 годзе Капыль атрымаў магдэбургскае права. З 1793 года — мястэчка Слуцкага павета. У 1924 годзе Капыль стаў цэнтрам раёна, з 1938 года — гарадскі пасёлак, з 1984 года — горад.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Капыль».

Культура

Капыльскі краязнаўчы музей.

Славутасці

Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль)

Захаваліся таксама сярэднявечнае гарадзішча, татарскія і яўрэйскія могілкі XIX—XX стст., гандлёвая забудова пач. ХХ ст. на плошчы Леніна, узноўленая хата, дзе нарадзіўся Цішка Гартны.

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Капыля‎

Галэрэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 173—174.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 125.
  6. Богдашич С. Седые легенды древнего Копыля // «Інфа-Кур’ер», 17 снежня 2008.
  7. Копыль стал старше Слуцка, 21 ноября 2016
  8. 1 2 3 Беларусь, 1995
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты Капыльскага раёна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Населеныя пункты паводле алфавіта
Капыль
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных