wd wp Пошук:

Міхаіл Канстанцінавіч Лазар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазар. Міхаіл Канстанцінавіч Лазар (2 студзеня 1924, вёска Даўгінава, Уздзенскі раён) - беларускі краязнавец.

Біяграфія

Вучыўся ў Даўгінаўскай пачатковай школе, Лашанскай няпоўнай сярэдняй школе, у 1941 г. скончыў Уздзенскую школу. У 1943 г. вывезены ў Германію, працаваў у трох лагерах. Пасля заканчэння вайны служыў у Чырвонай арміі, працаваў настаўнікам у Даўгінаўскай сямігадовай, Боркаўскай пачатковай школах, настаўнікам. завучам, дырэктарам Цялякаўскай, потым Слабада-Пырашаўскай сямігадовай школ. У 1954 г. закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.

1 верасня 1953 г. прызначаны завучам Хатлянскай сярэдняй школы, на гэтай пасадзе працаваў 17 гадоў. затым да выхаду на пенсію і яшчэ 5 гадоў працаваў настаўнікам у гэтай школе. Выдатнік народнай асветы. Вывучае гісторыю Хатлянаў і ўсёй Уздзеншчыны, апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай і абласной газетах. Ініцыятар і стваральнік краязнаўчага музея ў Хатлянскай сярэдняй школе, якому прысвоена званне народнага. Арганізаваў рэстаўрацыю Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Хатляны — помніка архітэктуры XIX ст.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе