wd wp Пошук:

Камянкоўскі сельсавет

Камянко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Войкава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Камянкоўскі (Камяноцкі) сельсавет у складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камяное. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чашын. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. У 1962 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Войкава. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 15 жніўня 1974 года скасавана вёска Пасечкі (злілася з вёскай Гарадок)[1]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Слабадскога сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 937 чалавек[3], з іх 94,0 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадок Войкава, вёскі Адрынішчы, Ануфрова, Варацішчы, Віркова, Гарадок, Глінкі, Жачкава, Камяное, Мрочкі, Навасады, Паледзі, Рачыца, Слабадскі Чашын, Смаляры, Старыя Маргі, Суткі, Чамярычнае, Чашын і хутары Канапелькі, Ляскі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уздзенскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе