wd wp Пошук:

Крэва

Крэ́ва[1] (трансліт.: Kreva, руск.: Крево) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Крэўскага сельсавета.

Колішні горад у ВКЛ.

Назва

Рака Краўлянка

Тапонім «Крэ́ва»[2] ўтварыўся ад назвы племянной супольнасці крывічоў[3].

Гісторыя

Першыя пісьмовы згадкі пра Крэва як сталіцу Нальшанскай зямлі[4] змяшчаюцца ў нямецкай хроніцы і датуюцца XIII ст. З таго часу назва паселішча неаднаразова фіксуецца ў розных летапісах, дакументах і на мапах. У 1260-я Крэва далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У ХІV ст. яно зрабілася сталіцай Крэўскага княства, тут пабудаваны мураваны замак. У 1338 г. вялікі князь Гедзімін перадаў Крэва свайму сыну Альгерду, потым ім валодаў Ягайла.

У 1382 годзе па загаду Ягайлы ў Крэўскім замку забілі Кейстута, бацьку Вітаўта. 14 жніўня 1385 г. тут адбылося падпісанне Крэўскай уніі. У 1387 годзе Ягайла заснаваў у Крэве адну з першых у Літве каталіцкіх парафій. У 1391 годзе загінуў апошні князь крэўскі Вітунд. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства[5].

З сярядзіны ХV да 1-й паловы ХVІ стст. Крэва было сталіцай павету. Станам на 1551 яно плаціла ў велікакняжацкі скарб мінімальную суму падаткаў — 5 коп грошаў[5].

7 красавіка 1559 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбургскае права, да канца XVIII ст. ужываўся герб: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка»[6] (герб Ляліва). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павета. З 1636 года пры касцёле працавалі школа і бальніца.

Ф. Рушчыц. Крэва, 1898

У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спусташалі Крэва двойчы (у 1655 і 1659)[7]. Цягам ХVIII ст. у мястэчку дзейнічалі 6 уніяцкіх цэркваў і 1 касцёл[7]. Паводле інвентару (1789), існавалі рынак (52 дамы, 2 карчмы), вуліцы Зарэцкая (56 дамоў), Пяскоўская (9 дамоў), Татарская (13 дамоў), Багданаўская (56 дамоў), Барунская (5 дамоў)[7]. У кан. ХVIII ст. мястэчка карысталася пячаткай з гербам Ляліва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Крэва апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX — 1-й пал. XX стст. паселішча было адным з найбуйнейшых цэнтраў вытворчасці керамікі. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1866 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Крэве было 217 двароў, 2 царквы, сінагога, вучэльня, школа, 2 крамы, рэгулярна праводзілася 5 кірмашоў. У 1898 г. мястэчка наведаў мастак Фердынанд Рушчыц, які напісаў карціну «Крэва».

У Першую сусветную вайну каля Крэва праходзілася лінія фронту. 21 ліпеня 1917 г. у ходзе артылерыйскай атакі на нямецкія пазіцыі войскі Расійскай імперыі ўшчэнт разбурылі муры замка і касцёла.

У 1920 г. Крэва апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1929 беларускі мастак Язэп Драздовіч стварыў серыю малюнкаў мястэчка. Цягам 19291930-х праводзілася ўмацаванне муроў замка.

У 1939 г. Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабілася цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. У 1998 годзе з мэтай спрыяння захаванню і адраджэнню Крэўскага замка ўтварыўся міжнародны фонд «Крэва».

Насельніцтва

Інфраструктура

У Крэве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, аптэка, клуб, бібліятэка.

Турызм

Праз Крэва праходзяць турыстычныя маршруты «Легенды Вялікага Княства Літоўскага», «Дойлідства Налібоцкага краю»[10].

Славутасці

Рэканструкцыя выгляду замка, 1930-я
Крэўскі вялікі камень

Страчаная спадчына

Галерэя

Панарама Крэва

Гл. таксама

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 182.
  4. Валерый Шаблюк. Крэва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 284.
  5. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005, с. 157
  6. Крэва // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  7. 1 2 3 4 ЭнцВКЛ, 2005, с. 158
  8. Krewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 666.
  9. 1 2 Беларусь, 1995
  10. Крево // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Крэўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Крэва
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула