wd wp Пошук:

Эдвард Пятровіч Рожка

Эдвард Пятровіч Рожка (4 мая 1936, в. Андрэеўцы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць — 2017) — работнік сельскай гаспадаркі (брыгадзір, загадчык вытворчага ўчастка), Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы быў прызваны ў армію. Служыў у Ваенна-марскім флоце. Пасля звальнення ў запас працаваў у сельсавеце вёскі Андрэеўцы, затым узначальваў мясцовае аддзяленне сувязі. У 1965 годзе скончыў курсы брыгадзіраў сельскай гаспадаркі і ўзначаліў паляводчую брыгаду, а потым вытворчы ўчастак калгаса «Светлы шлях» у сяле Паляны Смаргонскага раёна. У 1974 годзе атрымаў дыплом Навагрудскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Актыўна ўкараняў у вытворчасць новыя гатункі ячменю і жыта, выкарыстоўваў дасягненні навукі.

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 г. за выдатныя поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, праяўленую працоўную доблесць у выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў у 1976 г. Эдварду Пятровічу Рожку прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1973, 1976), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), «Знак Пашаны» (1971), медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы