wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Шчасны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчасны. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драздоў.

Уладзімір Рыгоравіч Шчасны (25 лістапада 1948, Смаргонь — 15 лістапада 2020; Псеўданімы: Драздоў [ад дзявочага прозвішча маці], Уладзімір Драздоў, Уладзімір Скольскі) — беларускі дыпламат, пісьменнік, перакладчык і публіцыст.

Біяграфія

Скончыў Смаргонскую СШ № 2, Мінскі педінстытут замежных моў (1972). У 1972 годзе стажыраваўся ў Пакістане. У 1976—1977 гадах працаваў выкладчыкам Мінскім педінстытуце замежных моў. Скончыў курсы ААН пры Маскоўскім інстытуце замежных моў імя М. Тарэза (1978). У 1978—1982 гадах супрацоўнік службы рускіх пісьмовых перакладаў Сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. Затым працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Жыў у Мінску.

Дыпламатычная служба

У 1992—1993 гадах член Калегіі МЗС Беларусі[2][3]. З 1993 года павераны у справах Рэспублікі Беларусь у Літве. У 1995—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і, па сумяшчальніцтве, у Ірландыі[4][5]. У 2001—2013 гадах — старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.

У 2003 годзе быў ініцыятарам правядзення ў Залессі міжнароднай канферэнцыі «Гістарычныя сядзібы. Стан і перспектывы», а таксама падрыхтоўкі пры садзейнічанні ЮНЕСКА дакументаў на рэстаўрацыю былога маёнтка М. К. Агінскага і атрыманне копіі архіва кампазітара з Дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве.

Творчасць

У галіне мастацкага перакладу працуе з 1977 года. Перакладаў з англійскай і урду на беларускую. Аўтар артыкулаў аб культуры, гісторыі выяўленчага мастацтва.

У перакладзе У. Шчаснага выйшла кніга прозы К. Макалерс «Балада пра сумнае кафэ» (1988). Складальнік і перакладчык зборніка «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» (1993). Пераклаў паасобныя творы Э. По, Э. С. Гарднера і інш.

Аўтар драматычных твораў, якія пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я.Коласа.

Аўтар кніг «Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель» (2012), «Париж», «Альбатросы», каталогу выстаўкі «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» (21.9.2012―14.1.2013 у Мінску).

Узнагароды

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Record #16540438g // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 марта 1992 г. № 124 «О коллегии Министерства иностранных дел» Архівавана 7 чэрвеня 2012. (руск.)
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 сентября 1993 г. № 602 «Об утверждении С. С. Огурцова членом коллегии Министерства иностранных дел и освобождении от этих обязанностей В. Г. Счастного» Архівавана 2 чэрвеня 2012. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 16 февраля 1995 г. № 67 «Аб назначэнні У. Р. Шчаснага Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтву і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла» Архівавана 28 мая 2012.
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 10 марта 2000 г. № 122 «Аб вызваленні У. Р. Шчаснага ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтву»(недаступная спасылка)
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 ноября 1998 г. № 1767 «О награждении В. Г. Счастного Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Смаргоні
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Пахаваныя ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Ірландыі
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Перакладчыкі з урду
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску