wd wp Пошук:

Таццяна Генадзеўна Голубева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голубева. Таццяна Генадзеўна Голубева (нар. 27 чэрвеня 1947, Крычаў Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003). Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.

Біяграфія

Скончыла Белгародскі тэхналагічны інстытут будаўнічых матэрыялаў імя Я. А. Грышманава (інжынер-хімік-тэхнолаг), Акадэмію народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР (вядучы спецыяліст па кіраванню).

Працоўную дзейнасць пачала лабарантам на Крычаўскім цэментна-шыферным камбінаце. Працавала электразваршчыцай на Гродзенскім камбінаце будматэрыялаў, інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха Смаргонскага камбіната сілікатабетонных вырабаў, сакратаром партыйнай арганізацыі, генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Смаргоньсілікатабетон», намеснікам Міністра прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР, намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага склікання.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1][2].

Зноскі

  1. Голубева Таццяна Генадзеўна(недаступная спасылка)
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы