wd wp Пошук:

Аляксандр Слушка

Аляксандр Слушка (каля 1580 — ліпень 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

12 лістапада 1618 прызначаны кашталянам менскім «па Пятру Тышкевічу», 11 сакавіка 1628 жамойцкім кашталянам «па смерці Адама Тальваша», 2 сакавіка 1633 менскім ваяводам «па смерці Балтазара Стравінскага», у 1638 годзе новагародскім ваяводам, з ліпеня 1642 года троцкім ваяводам «па смерці Паца».

Таксама быў каралеўскім дваранінам, староста рэчыцкі, прапойскі, гомельскі з 1635 года. Маршалак у літоўскім Трыбунала 1631. Быў камісарам па аплаце войска, дэпутатам на літоўскі фіскальны трыбунал у 1633.

Быў выхаваны кальвіністам, але потым разам з жонкай перайшоў у каталіцтва. З’яўляўся значным фундатарам Касцёла. 23 красавіка 1623 паміж Аляксандрам і Соф’яй Слушкамі, і правінцыялам Рускай правінцыі дамініканцаў айцом Марыянам Крэпіцэнсам і айцамі Сымфарыянам і Шчырыцам адбылася дамова аб фундацыі стаўбцоўскага кляштара дамініканцаў, сам фундуш на кляштар быў дадзены 20 лістапада 1626. Над Нёманам спачатку быў збудаваны драўляны касцёл і кляштар, а потым мураваны касцёл і абноўлены касцёльныя рэчы. Быў таксама фундатарам дамініканскага кляштара ў Рэчыцы і жаночага бернардзінскага ў Менску. Пабудаваў два касцёлы ў Валожыне і адзін у вёсцы Кавалеўшчыне (Падляшскае ваяводства), дзе быў пахаваны пасля смерці.

Сям’я

Сын Мікалая Слушкі, старосты крычаўскага, брат вендэнскага ваяводы Крыштафа Слушкі.

Быў жанаты з дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф’яй Канстанцыяй, удаве Станіслава Кішкі. Меў дачку Альжбету, якая была ў першым шлюбе за надворным каронным маршалкам Адамам Казаноўскім, а другім за каронным падканцлерам Геранімам Радзяёўскім, і сыноў Багдана Уладзіслава, двараніна каралевіча Уладзіслава, памёршага ў пятнаццаць гадоў (у 1630), Яўстаха Адама, Багуслава Юрыя і Жыгімонта Адама.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваяводы троцкія
Катэгорыя·Слушкі
Катэгорыя·Старосты прапойскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты рэчыцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Падляскім ваяводстве
Катэгорыя·Ваяводы менскія
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Старосты мазырскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кавалеўшчызне
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Кашталяны жамойцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Старосты гомельскія
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія