wd wp Пошук:

Сяргей Пятровіч Сцельмашок

Сяргей Пятровіч Сцельмашок (нар. 15 красавіка 1971, Рэчыца Гомельскай вобласці) — беларускі спецыяліст у галіне нафтагазаздабычы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Дзяржаўную акадэмію нафты і газу ім. І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Распрацоўка і эксплуатацыя нафтавых і газавых месцанараджэнняў», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Працаваў аператарам абяссольваючай і абязводжваючай устаноўкі, тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха падрыхтоўкі і перапампоўвання нафты, намеснікам начальніка цэнтральнай інжынерна-тэхналагічнай службы па тэхналогіі, начальнікам цэха здабычы нафты і газу № 1, галоўным інжынерам нафтагазаздабыўнога ўпраўлення «Речыцанафта», намеснікам галоўнага інжынера па перспектыўным развіцці, намеснікам галоўнага інжынера — начальнікам вытворчага аддзела па здабычы нафты і газу РУП «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“», першым намеснікам начальніка нафтагазаздабыўнога ўпраўлення «Речыцанафта», начальнікам нафтагазаздабыўнога ўпраўлення «Речыцанафта» РУП «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“».

Выбіраўся дэпутатам Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды

Узнагароджваўся Ганаровай граматай Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў, Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта, канцэрна «Белнафтахім». Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Зноскі

  1. Сцельмашок Сяргей Пятровіч
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта нафты і газу імя І. М. Губкіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі