wd wp Пошук:

Рэчыцкі краязнаўчы музей

Рэчыцкі краязнаўчы музей — музей Рэчыцы. Заснаваны 3 мая 1952 года. Для наведвальнікаў музей быў адкрыты 5 лістапада 1954 года. Фонд у той час налічваў 1000 экспанатаў, экспазіцыя размяшчалася ў адной зале, дзе быў створаны аддзел сацыялістычнага будаўніцтва. У першы год экспазіцыю наведала больш за 40 тысяч чалавек.

На 01.01.2012 г. — 30031 адзінка захоўвання. Сабраны калекцыі археалогіі, нумізматыкі, фалерыстыкі, жывапісу, прадметаў працы і быту сялян Рэчыцкага краю, беларускай нацыянальнай вопраткі, ткацтва, фатаграфій, дакументаў. У экспазіцыйных залах «Старажытная гісторыя краю», «Рэчыца на мяжы XIX—XX стст.» «Вялікая Айчынная вайна», «Савецкі перыяд і навейшы час», «Нашы землякі», «Этнаграфія» «Прырода краю» прадстаўлены матэрыялы, якія характарызуюць гісторыю Рэчыцкага раёна, пачынаючы з VI тысячагоддзя да н. э. і да сучаснасці.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Культура Рэчыцы
Катэгорыя·Музеі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·З’явіліся ў 1952 годзе