wd wp Пошук:

Рэчыцкі замак

Рэчыцкі замак існаваў y 16 — 1-й палове 17 стагоддзя ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці.

Апісанне

Пабудаваны з дрэва на высокім пагорку правага берага Дняпра на месцы cтаражытнага гарадзішча плошчай каля 1 га. Быў абнесены валам і абведзены ровам. Умацаванне авальнага ў плане замка складалася з драўляных абарончых сцен, зробленых па тыпу гародняў з 1 ярусам бою, 5 шматгранных і квадратных y плане вежаў, накрытых невысокімі шатровымі дахамі. Уезд y замак быў з паўднёвага захаду праз пад’ёмны мост.

Рэчыцкі замак разбураны ў 1649 y час антыфеадапьнай вайны 1648—51. Вядомы паводле плана і гравюры 1649.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Рэчыцы
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага