wd wp Пошук:

Васіль Вашчыла

Васіль Мацвеевіч Вашчыла (1690, в. Мурын Бор, Мсціслаўскае ваяводства, цяпер Касцюковіцкі раён — 28 жніўня 1744) — кіраўнік антыфеадальнага паўстання сялян Крычаўскага староства ў 1743-44 гадах, войт в. Селішча[1].

Біяграфія

Як вядома са «Следчай справы Васіля Вашчылы» (яна захоўваецца у Цэнтральным архіве у Кіеве), дзед Васіля Пацей са сваей жонкай Ганнай жыў у Расіі у в. Чамаданава, потым пераехаў у Лобжу ў Крычаўскім старостве. 3 Лобжы Пацей, Ганна і іх сын Мацвей перабраліся на жыхарства у маентак Свадкоўскага, які знаходзіуся у в. Мурын Бор Мсціслаўскага ваяводства, дзе ў Мацвея і яго жонкі Марыны ў 1690 годзе нарадзіўся сын Васіль. Пасля Марына разам з дзецьмі Васілем, Мацвеем, Ахрэмам і Сяменам пераехала у в. Селішча Крычаўскага староства[2].

Васіль Вашчыла меў 0,1 валокі зямлі (каля 2 га), двух коней. Акрамя земляробства займаўся адыходніцтвам, гандляваў воскам, з-за чаго, верагодна, і атрымаў сваё прозвішча[2].

Не аднаразова насіў уладальніку староства Радзівілу скаргі сялян на злоўжыванні самавольства арандатараў, за што неаднараазова быў зняволены ў Крычаўскай турме. Сваей непрымірымасцю і актыўнай барацьбой супраць феадальнага уціску заваяваў павагу і аўтарытэт жыхароў сваей і суседніх весак, таму быў выбраны войтам в. Селішчы.

Антыфеадальная барацьба дасягнула найвышэйшага напалу у Крычаўскім старостве у пачатку 40-х гадоў ХVІІІ ст. і перарасла у буйное сялянскае паўстанне. У маі 1740 года ўзначаліў першы ўзброены атрад з некалькіх сотняў сялян, які напаў на буду каля вёскі Саматэвічы ў Лучыцкім войтаўстве. Прыкладна тады ж была разгромлена Буханаўская Буда[3]. Да канца мая становішча ў Крычаўскім старостве стала вельмі напружаным. Адміністратар вымушаны быў прасіць Радзівіла, каб прыслалі войскаў. Паводле яго слоў, тут стварылася «сапраўдная казаччына»[4].

Толькі ў пачатку ліпеня адміністрацыі староства ўдалося нанесці паражэнне атраду В. Вашчылы з дапамогай конных зямян (памешчыкаў[5], ад польск.: zemia — зямля), якія прыбылі з Копысі. Кіраўнік паўстанцаў быў схоплены і адпраўлены «у тыя краі». Пасля гэтага, як паведамляў Прылецкі Радзівілу 17 ліпеня 1740, на некаторы час «бунты ў старостве аціхлі, а сялянскія купы, якія збіраліся, разышліся»[6].

Пазней да якога пазней далучыліся сяляне з іншых шляхецкіх уладанняў і з-за мяжы. У сярэдзіне 1741 года ў сялянскіх хваляваннях, якія ахапілі большую частку Крычаўскага староства, удзельнічала некалькі тысяч чалавек. Сяляне рабілі спробы знішчыць прадпрыемствы па вырабе паташу, грамілі маёнткі заможнай шляхты і ліхвяроў, знішчалі даўгавыя кнігі[7].

У канцы 1743 — пачатку 1744 г. антыфеадальная барацьба прыняла характар узброенага паўстання. У баях пад Крычавам і каля в. Царковішча войскі Гераніма Радзівіла разбілі дрэнна узброеныя сялянскія атрады і жорстка расправіліся з паўстанцамі[1]. Вашчылу удалося уцячы на расійскі Латакоўскі фарпост, адкуль ен быў пераведзены на Цімошынскую пагранічную заставу. Радзівіл запатрабаваў выдаць Вашчылу як сялянскага важака, які павінен адказаць за ўсе «ліхадзействы». Каб не трапіць у рукі карнікаў, Вашчыла выдаў сябе за расійскага падданага. Пакуль ішло следства, ён сядзеў у Кіева-Пячэрскай крэпасці, дзе захварэў на дызентэрыю і неўзабаве памер[7].

Зноскі

  1. 1 2 Ващила Василий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  2. 1 2 В. Ц. Бондараў, А. А. Мяцельскі. Мяцежныя вескі.
  3. Akta Baltico-Slavica. — Bialostok, 1971. — Т. 7. — С. 156.
  4. Гiсторыя Беларускай ССР (белор.). — Мн., 1972. — Т. 1. — 410 с., с. 158
  5. Земяне // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  6. Мялешка В. I. Крычаўскае паўстанне. (бел.)  // «Полымя». — 1971. — № 1. — С. 192.
  7. 1 2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ад дызентэрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Памерлі ў 1744 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім ваяводстве
Катэгорыя·Паўстанні ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паўстанцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1690 годзе