wd wp Пошук:

Геранім Фларыян Радзівіл

Геранім Фларыян Радзівіл (4 мая 1715, г. Бяла Брэсцкага ваяв. — 17 мая 1760) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.

Біяграфія

Сын Караля Станіслава Радзівіла і Ганны Кацярыны з Сангушкаў Радзівіл.

Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1730—35 падарожнічаў за мяжой. 3 1731 стаў фактычным уладальнікам (юрыдычным з 1744) т.зв. «Нойбургскіх маёнткаў». Трымаў таксама Пшэмысльскае і Крычаўскае староствы.

Падчашы ВКЛ у 1739—50, вялікі харужы ВКЛ з 1750. Меў 6-тысячнае войска (па колькасці раўнялася войску ВКЛ). Гарнізоны размяшчаліся ў Слуцку (галоўныя сілы), Бялай, Біржах, Кейданах, Невелі, Себежы, Крычаве, Капылі, Нягневічах, Рубяжэвічах, Беліцы і набіраліся з мясцовай шляхты і ваенна-служылых людзей (зямян, выбранцаў і інш.); афіцэры запрашаліся часткова з-за мяжы. У Бялай, пасля ў Слуцку трымаў афіцэрскую школу (кадэцкі корпус). Геранім Фларыян Радзівіл захоўваў жорсткі парадак у сваіх гарадах і маёнтках, задушыў Крычаўскае паўстанне 1743-44. У 1756 пачаў будаваць на востраве Жыд-возера (перайменаваў яго ў Князьмор, цяпер воз. Чырвонае) мураваны замак пад назвай Венецыя; меркаваў стварыць на возеры флот з артылерыяй.

Заснаваў тэатр у Бялай і Слуцкі тэатр Радзівілаў (1751), артысты для якога рыхтаваліся ў спецыяльнай школе (першая ў Рэчы Паспалітай). Сабраў карцінную галерэю, вялікую бібліятэку, арганізаваў значнае будаўніцтва ў сваіх рэзідэнцыях — Бялай і Слуцку.

У шлюбах з Тэрэзай Сапегай, Магдаленай Чапскай і Анеляй Мянчынскай дзяцей не меў, і яго маёнткі перайшлі да брата Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі».

Зноскі

Літаратура

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Старосты крычаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Харунжыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1760 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Губерта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Бяле Падляскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1715 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бяле Падляскай
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак