wd wp Пошук:

Крычаўскі звон

Крычаўскі звон — помнік беларускага ліцця мастацкага. Адліты з бронзы 20 верасня 1748 у г. Крычаве Магілёўскай вобласці на медналіцейным заводзе М. Чабана для царквы Параскевы Пятніцы.

Вышынёй звона складае 62 см, найбольшы дыяметр 65 см. Дэкарыраваны трыма арнаментаванымі паясамі: у верхнім — вязь з выявамі гронак ягад і трохпялёсткавых кветак; у сярэдзіне — дата адліўкі звона і выява герба Расійскай імперыі; у ніжнім — вязь са шчыльна пераплеценых раслінных элементаў і выяў анёлаў. Зберагаўся ў Крычаўскім краязнаўчым музеі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1748 год у Беларусі
Катэгорыя·Крычаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Творы мастацтва
Катэгорыя·Званы Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Крычаўскага раёна