wd wp Пошук:

ФК Слуцк

«Слуцк»беларускі футбольны клуб з горада Слуцк, заснаваны ў 1998 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1998 годзе пад назвай «Слуцк», пазней стаў называцца «Слуцкцукар». Да 2007 гуляў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаў чэмпіёнам вобласці ў 2002 і 2007.

У 2008 «Слуцкцукар» заявіўся ў Другую лігу, а па выніках сезона 2010 атрымаў месца ў Першай лізе. Тады ж клуб вярнуў назву «Слуцк».

У Першай лізе на працягу двух сезонаў клуб займаў пятае месца.

2013

У сезоне 2013 каманда разглядалася як адзін з фаварытаў турніру, але не лічылася галоўным прэтэндэнтам на павышэнне. Пачатак турніру атрымаўся не вельмі добры: каманда пацярпела паражэнні ў трэцім і чацвёртым турах. У выніку доўгі час прыйшлося даганяць галоўных канкурэнтаў: «Гарадзею» і «Віцебск». Пасля перамогі ў 14-м туры над «Віцебскам» (4:1) «Слуцк» выйшаў на другі радок, а пасля 21-га тура перагнаў «Гарадзею» і ўзначаліў турнірную табліцу. Пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0) «Слуцк» стаў недасягальны для супернікаў і гарантаваў сабе выхад у Вышэйшую лігу.

2014

У сезоне 2014 каманда захавала асноўных ігракоў, узмацніўшыся пры гэтым шэрагам легіянераў. У выніку, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Пазней, трохі паправіўшы сваё становішча, «Слуцк» узняўся на дзявяты радок, з якога пасля падзелу Вышэйшай лігі на шасцёркі трапіў у другую шасцёрку. У ніжняй палове табліцы справы ў «Слуцка» пайшлі лепш, ён узняўся на восьмае месца, але няўдалы фініш дазволіў гродзенскаму «Нёману» перагнаць случан, пакінуўшы тых дзявятымі.

2015

Сезон 2015 каманда пачала няўдала, неўзабаве апынуўшыся на апошнім радку табліцы. У жніўні 2015 года быў адпраўлены ў адстаўку шматгадовы галоўны тренер каманды Юрый Крот. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера стаў ігрок каманды Вячаслаў Грыгараў. Пад яго кіраўніцтвам «Слуцк» здолеў паправіць сваё становішча, і сезон каманда скончыла на 11-м месцы з 14.

2016

У студзені 2016 года Грыгараў быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера каманды. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, каманда апынулася ў зоне вылету. У чэрвені клуб развітаўся з вопытнымі ігракамі і лідарамі каманды — Ігарам Варанковым, Яўгенам Лашанковым і Сяргеем Цвяцінскім. У ліпені замест іх прыйшлі новыя ігракі, аднак каманда працягвала знаходзіцца ўнізе табліцы. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. Фініш каманда здолела правясці паспяхова, заняўшы выніковае 12-е месца з 16.

2017

У студзені 2017 года новым галоўным трэнерам замест Грыгарава быў прызначаны Віталь Паўлаў. Слуцкі клуб паспяхова пачаў сезон, выйшаўшы ў паўфінал Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішоў сярод лідараў, скончыўшы першую палову чэмпіянату на чацвёртым месцы. Другая палова сезона атрымалася для «Слуцка» менш удалай, і каманда заняла выніковы сёмы радок.

2018

Сезон 2018 каманда зноў пачала ўпэўнена і хутка апынулася сярод лідараў. Першую палову сезона «Слуцк» скончыў на пятым месцы. Аднак, другая палова сезона атрымалася значна горшай. Слуцкая каманда саступіла ў апошніх дзевяці матчах, але папярэдніх поспехаў хапіла, каб атрымаць выніковы восьмы радок.

2019

Сезон 2019 «Слуцк» пачаў няўдала і апынуўся недалёка ад зоны вылету, аднак добрая гульня ў сярэдзіне сезона дазволіла падняцца ў сярэдзіну табліцы. Пазней шэраг няўдач зноў апусціў каманду, аднак перамога ў апошнім туры дазволіла заняць выніковае 11-е месца.

2020

Слуцкі клуб добра пачаў сезон 2020, пасля сямі тураў аднаасобна ўзначальваў турнірную табліцу, нягледзячы на скарачэнне фінансавання з-за змены кіраўніцтва асноўнага спонсара — Слуцкага цукрарафінаднага камбіната (дырэктар камбіната Мікалай Пруднік, які падтрымліваў клуб, быў арыштаваны пад так званай «цукровай справе»). Аднак пазней пайшлі паражэнні за паражэннямі, і «Слуцк» апусціўся ў ніжнюю палову табліцы, а ў канцы турніру вымушаны быў весці барацьбу за выжыванне. Яшчэ ў чэрвені, пасля першых няўдач, каманду пакінуў галоўны трэнер Віталь Паўлаў, выканаўцам абавязкаў трэнера застаўся яго памочнік Аляксандр Кончыц, а ў кастрычніку «Слуцк» узначаліў Аляксандр Бразевіч. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла выніковае 14-е месца, аднак у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе перайграла «Крумкачы» (2:0, 2:1) і засталася ў элітным дывізіёне.

2021

У пачатку сезона 2021 фан-рух «Слуцка» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У 2021 годзе «Слуцк» знаходзіўся пераважна ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, нярэдка быў блізкі да зоны вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў заняць выніковы дзявяты радок.

2022

Слуцкі клуб няблага пачаў сезон, доўгі час знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы, аднак летам вынікі пагоршыліся. У жніўні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Аляксандр Бразевіч, на чале каманды ў якасці выканаўцы абавязкаў стаў яго памочнік Аляксандр Гурыновіч. Пад яго кіраўнітцвам становішча трохі выправілася, «Слуцк» завяршыў сезон на 11-м месцы.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на лістапад 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Яўген Кандраценка 1999
30 Беларусь Бр Ілья Бранавец 1990
34 Беларусь Бр Аляксей Калтыгін 2000
Беларусь Бр Барыс Панкратаў 1982
12 Беларусь Аб Мікіта Былінкін 1999
15 Беларусь Аб Андрэй Рум 2002
20 Беларусь Аб Дзяніс Образаў 1988
22 Беларусь Аб Яўген Вялько 1997
27 Беларусь Аб Ігар Заяц 1999
25 Беларусь Аб Юрый Астравух 1988
55 Беларусь Аб Павел Грачышка 1989
87 Беларусь Аб Уладзіслаў Яцкевіч 1998
5 Беларусь ПА Іван Міхнюк 2003
8 Украіна ПА Андрэй Выскрабенцаў 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
10 Беларусь ПА Сяргей Глябко 1992
11 Расія ПА Арсеній Канцадайлаў 1997
17 Габон ПА Жэрэмі Мусанго 2002
21 Беларусь ПА Антон Суша 2000
23 Беларусь ПА Яраслаў Яроцкі 1996
26 Расія ПА Канстанцін Котаў 1998
71 Беларусь ПА Андрэй Крэнь 2003
74 Беларусь ПА Міхаіл Сачкоўскі 2002
88 Беларусь ПА Сяргей Русак 1993
99 Беларусь ПА Дзмітрый Гірс 1997
7 Кот-д’Івуар Нап Куасі Яо Асамуа 2002
33 Беларусь Нап Кірыл Вяргейчык 1991
35 Нігерыя Нап Аліу Лукуман 2003
77 Буркіна-Фасо Нап Абдул Гафар Сірыма 1998

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь Бр Аляксандр Бялькевіч 2004
Беларусь Бр Ілья Веліч 2002
Беларусь Бр Арцём Захараў 2002
Беларусь Аб Уладзіслаў Бяляеў 2003
Беларусь Аб Ігар Міхнавец 1998
Беларусь Аб Мацвей Папулін 2003
Беларусь Аб Вадзім Цалуйка 2005
3 Беларусь ПА Уладзіслаў Кульчыцкі 2002
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Арцём Андрыеўскі 2004
Беларусь ПА Мікіта Галавач 2004
Беларусь ПА Уладзіслаў Грамада 2002
Беларусь ПА Аляксандр Заяц 2004
Беларусь ПА Кірыл Кладзько 2001
18 Беларусь Нап Яўген Апанасовіч 2002
Беларусь Нап Максім Балецкі 2004

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008Другая (Д3)530156953–37511/32 фіналу
2009Другая (Д3)426143949–37451/16 фіналу
2010Другая (Д3)234256379–30811/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2011Першая (Д2)5301310744–33491/16 фіналу
2012Першая (Д2)528157659–27521/16 фіналу
2013Першая (Д2)130199254–19661/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2014Вышэйшая (Д1)9321171426–34401/8 фіналу
2015Вышэйшая (Д1)1126671326–3025Чвэрцьфінал
2016Вышэйшая (Д1)12306121222–3430Паўфінал
2017Вышэйшая (Д1)7301281030–3444Чвэрцьфінал
2018Вышэйшая (Д1)8301131626–3636Чвэрцьфінал
2019Вышэйшая (Д1)1130971429–46341/8 фіналу
2020Вышэйшая (Д1)1429[upper-alpha 1]831831–55271/8 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 2]22004–1
2021Вышэйшая (Д1)930981336–44351/8 фіналу
2022Вышэйшая (Д1)11307111226–4132Удзельнічае
  1. Матч апошняга тура Вышэйшай лігі 2020 «Слуцк» — «Смалявічы» са згоды АБФФ так і не быў згуляны ў сувязі з успышкай COVID-19 у «Слуцку».
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2020 (2:0, 2:1).

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. Главная команда (руск.) . Афіцыйны сайт СФК «Слуцк»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·ФК Слуцк
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта