wd wp Пошук:

ФК Іслач

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іслач.

«Іслач»беларускі футбольны клуб з Мінскага раёна, заснаваны ў 2007 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Назву атрымаў ад ракі Іслач, якая працякае па заходняй частцы Мінскага раёна.

Гісторыя

Быў заснаваны як калектыў фізічнай культуры (КФК), спачатку ўдзельнічаў у абласных чэмпіянатах.

У 2011 годзе клуб выйграў аматарскі Рэгіянальны Кубак Беларусі.

2012

У сезоне 2012 «Іслач» заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У дэбютным сезоне клуб адразу заняў трэцяе месца і атрымаў месца ў Першай лізе. Таксама, паспяхова згуляўшы ў адборачных матчах, клуб трапіў у фінальную частку Еўрапейскага Рэгіянальнага Кубка.

2013

У чэрвені 2013 года «Іслач» прыняла ўдзел у фінальным турніры Кубка Рэгіёнаў УЕФА ў італьянскім рэгіёне Венета. Заняўшы другое месца ў групе (1 паражэнне і 2 перамогі), каманда атрымала выніковае трэцяе месца.

У Першай лізе «Іслач» спачатку выступала ўпэўнена і прэтэндавала на высокія месцы, але старт другога круга быў правалены. У выніку каманда спынілася на 9 месцы.

2014

Сезон 2014 каманда распачала выдатна, пасля 5 тураў знаходзілася на першым радку. Але потым пайшоў шэраг няўдач, і першы круг каманда скончыла ўжо ў ніжняй палове табліцы.

Пасля няўдач улетку 2014 года быў значна зменены склад каманды, які быў папоўнены ігракамі з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У выніку «Іслач» здолела ўмяшацца ў барацьбу за трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але, згуляўшы ўнічыю ў чатырох апошніх турах, «Іслач» засталася на сёмым месцы.

2015

З самага пачатку сезона 2015 «Іслач» разглядалася як адзін з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы. Пазней часам першы радок «Іслач» саступала магілёўскаму «Дняпру» і «Гарадзеі», але здолела роўна прайсці ўвесь сезон і ў выніку стала пераможцам Першай лігі, а нападнік каманды Аляксандр Алумона з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

2016

Дэбютны сезон у Вышэйшай лізе для каманды пачаўся паспяхова, «Іслач» апынулася сярод лідараў і доўгі час ішла ўверсе табліцы. У другой палове чэмпіянату вынікі пайшлі на спад, каманда апусцілася ніжэй, але паспяховы фініш дазволіў скончыць сезон на сёмым месцы. Цяжкі ўдар па «Іслачы» быў нанесены скандалам з дагаварным матчам (30 красавіка ў матчы пятага тура «Іслач» саступіла брэсцкаму «Дынама» 2:4, але пазней вынік быў ануляваны і «Іслачы» прысуджана паражэнне 0:3), з-за якога з клуба былі зняты 7 ачкоў у сезоне 2017.

2017

Пачаўшы сезон са штрафам у 7 ачкоў, каманда доўгі час на магла набраць ачкі, хоць гуляла няблага. За першую палову сезона «Іслач» набрала 7 ачкоў і выйшла па колькасці набраных ачкоў у 0. За восем тураў да фінішу адставанне ад выратавальнага 14-га месца складала 11 ачкоў. Аднак, клуб з Мінскага раёна выдатна правёў фінальны этап, атрымаўшы ў васьмі матчах шэсць перамог, за тур да фінішу забяспечыўшы захаванне месца ў Вышэйшай лізе. У выніку «Іслач» скончыла сезон на 11-м месцы.

2018

У сезоне 2018 «Іслач» была адным з сераднякоў, аднак знаходзілася ў ніжняй частцы табліцы, не маючы магчымасці ўзняцца вышэй. Няўдалы адрэзак у пачатку другой паловы турніру, калі каманда апусцілася блізка да зоны вылету, атрымалася пераадолець дзякуючы перамогам над лідарамі — салігорскім «Шахцёрам» і БАТЭ. У выніку «Іслач» скончыла сезон на дзясятым радку.

2019

У сезоне 2019 «Іслач» вырашыла змагацца за больш высокія месцы, галоўны трэнер Віталь Жукоўскі агучыў задачу ў 50 набраных ачкоў у Вышэйшай лізе і барацьбу за еўракубкавыя месцы. Значна абнавіўся склад, былі запрошаны вопытныя ігракі, а таксама шэраг перспектыўных легіянераў. У выніку каманда добра пачала сезон — ішла ўверсе табліцы ў Вышэйшай лізе, у Кубку Беларусі выбіла ў чвэрцьфінале БАТЭ, а ў паўфінале толькі ў дадатковы час саступіла «Шахцёру». Пазней вынікі ў чэмпіянаце пайшлі на спад, асноўным стала змаганне за чацвёрты радок, аднак у канчатковай табліцы «Іслач» заняла пятае месца.

2020

У 2020 годзе «Іслач» стала больш увагі надаваць маладым ігракам, які запрашаліся з іншых клубаў, таксама да асноўнай каманды падцягваліся ўласныя дублёры. Пры гэтым клуб захаваў асноўных ігракоў і ўзмацніўся некалькімі вопытнымі выканаўцамі. У турнірнай табліцы каманда амаль увесь час знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і ў выніку скончыла сезон сёмай.

У канцы года стала вядома, што шматгадовы галоўны трэнер каманды Віталь Жукоўскі пакідае клуб і ўзначаліць барысаўскі БАТЭ.

2021

У сезон 2021 клуб увайшоў з новым галоўным трэнерам Арцёмам Радзьковым[1]. Каманда значна змяніла склад, клуб пакінулі амаль усе вопытныя ігракі, якіх замянілі маладыя выканаўцы, у тым ліку замежныя. У пачатку сезона «Іслач» дайшла да фіналу Кубка Беларусі, дзе прайграла барысаўскаму БАТЭ. Чэмпіянат краіны для клуба пачаўся нестабільна — прайграў меркаваным лідарам чэмпіянату, а таксама прайграў па пенальці ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі гомельскаму «Лакаматыву» з Першай лігі (3:3, па пенальці 4:2). Тым не меней каманда часам выдавала добрыя адрэзкі і знаходзілася пераважна ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш пакінуў «Іслач» на 10-м радку.

2022

У сезоне 2022 «Іслач» працягвала рабіць стаўку на маладых ігракоў, у тым ліку набывала іх у арэнду ў іншых клубаў, дзе футбалісты не мелі трывалага месца ў складзе. «Іслач» прайшла першую палову чэмпіянату нестабільна (перамагла асноўных прэтэндэнтаў на медалі — БАТЭ, «Энергетык-БДУ» і мінскае «Дынама», аднак саступала камандам з сярэдзіны табліцы), тым не меней прэтэндавала на высокія месцы. турнірнае становішча ў сярэдзіне сезона пагоршылі чатыры паражэнні запар, але затым «Іслач» перамагла пяць разоў і вярнулася ў барацьбу за медалі. Прапусціўшы наперад канкурэнтаў, каманда фінішавала на пятым месцы, паўтарыўшы сваё найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе.

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на кастрычнік 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Беларусь Бр Аляксандр Свірскі 1999
25 Беларусь Бр Цімафей Юрасаў 2003
31 Беларусь Бр Сяргей Ігнатовіч 1992
2 Беларусь Аб Вадзім Пігас 2001
3 Беларусь Аб Іван Ціхаміраў 2003
4 Расія Аб Ілья Калачоў 2000
5 Беларусь Аб Максім Ковель 1999
18 Беларусь Аб Мікіта Сцяпанаў 1996
22 Беларусь Аб Ілья Балтрушэвіч 1999
23 Гана Аб Фард Ібрагім 2000
32 Беларусь Аб Аляксандр Міхаленка 2001
44 Расія Аб Кірыл Глушчанкоў 2000
11 Беларусь ПА Кірыл Леановіч 1998
17 Беларусь ПА Дзмітрый Лісаковіч Капітан каманды 1999
Пазіцыя Імя Год нараджэння
21 Беларусь ПА Арцём Зімін 2003
33 Беларусь ПА Уладзіслаў Жураўлёў 2004
66 Гвінея ПА Ямуса Камара 2000
70 Беларусь ПА Алег Нікіфарэнка 2001
77 Беларусь ПА Глеб Роўда 2002
80 Беларусь ПА Кірыл Гоманаў 2005
88 Беларусь ПА Аляксандр Гуз 2004
91 Беларусь ПА Алег Патоцкі 1991
99 Беларусь ПА Руслан Лісаковіч 2002
7 Нігер Нап Даніэл Сазах 1998
9 Беларусь Нап Марцін Арцюх 1996
10 Беларусь Нап Уладзіслаў Марозаў 2000
63 Беларусь Нап Герман Баркоўскі 2002
79 Таджыкістан Нап Шахром Саміеў 2001

Па-за складам

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь Нап Аляксандр Корзун 2000

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь Бр Алег Дзіва 2005
Беларусь Бр Арцём Парашчанка 2003
13 Беларусь Аб Максім Лапчук 2004
Беларусь Аб Данііл Гарачка 2003
Беларусь Аб Мікіта Далідовіч 2004
Беларусь Аб Міхаіл Кароткі 2003
Беларусь Аб Архіп Навумчык 2005
Беларусь Аб Сяргей Пірожнік 2004
Беларусь Аб Арцём Трушынскі 2005
Беларусь Аб Валерый Фамін 2004
Беларусь Аб Максім Шамрын 2004
27 Беларусь ПА Арцём Давідовіч 2005
Беларусь ПА Фёдар Адашкевіч 2004
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Дзяніс Войчанка 2003
Беларусь ПА Уладзіслаў Жук 2004
Беларусь ПА Арсеній Жукоўскі 2005
Беларусь ПА Аляксандр Ішэкаў 2004
Беларусь ПА Уладзіслаў Карачун 2005
Беларусь ПА Мікіта Качур 2004
Беларусь ПА Глеб Скрыпнік 2005
19 Беларусь Нап Алег Плют 2002
Беларусь Нап Уладзіслаў Гіжэўскі 2005
Беларусь Нап Эміль Гусейналіеў 2005
Беларусь Нап Іван Талкачоў 2004
Беларусь Нап Віталь Фалееў 2004

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2012Другая (Д3)336217861–30701/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2013Першая (Д2)9301181139–37411/32 фіналу
2014Першая (Д2)7301112739–35451/8 фіналу
2015Першая (Д2)130209176–24691/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2016Вышэйшая (Д1)7301181133–39411/8 фіналу
2017Вышэйшая (Д1)11301041627–4627[upper-alpha 1]Чвэрцьфінал
2018Вышэйшая (Д1)1030891320–3733Паўфінал
2019Вышэйшая (Д1)530138942–3647Чвэрцьфінал
2020Вышэйшая (Д1)7301361147–4645Фіналіст
2021Вышэйшая (Д1)1030971438–47341/16 фіналу
2022Вышэйшая (Д1)530166851–33541/8 фіналу
  1. З каманды зняты 7 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Артем Радьков возглавил “Ислочь”(руск.) . Football.by (4 студзеня 2021). Праверана 27 верасня 2021.
  2. Основной состав

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Іслач
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2007 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта