wd wp Пошук:

ФК Мінск

«Мінск»беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2006 годзе на базе клуба «Змена». У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Футбольная школа моладзі

19 чэрвеня 1954 года паводле загаду старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорту на базе інстытуту спорту была створана футбольная школа моладзі. Падобныя школы былі створаны і ў іншых гарадах краіны, гэта значыць у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Тбілісі і Ташкенце. Першапачаткова каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве на прызы газеты «Знамя юнацтва», якая на той момант мела назву «Сталінская моладзь».

Амаль адразу каманда ўзяла ўдзел у розыгрышу чэмпіянату БССР, які на той момант праходзіў у тры этапы. Добра згуляўшы ў першы двух папярэдніх этапах, каманда атрымала права выступаць у фінальным розыгрышы, які праходзіў у Віцебску, і на якім сабралася сем калектываў. Атрымаўшы пяць перамог з шасці гульняў клуб стаў чэмпіёнам рэспублікі, а сімвалічны спіс лепшых 33 гульцоў спаборніцтва на трэць занялі гульцы футбольнай школы моладзі.

Пасля сенсацыйнай перамогі, мінскі «Спартак», адна з найлепшых камандаў рэспубліканскага ўзроўню, перацягнуў да сябе амаль увесь асноўны склад футбольнай школы, з-за чаго на наступны год вынікі каманды значна паслабелі. То бок у сезоне 1956 года клуб заняў чацвертае месца з васьмі ўдзельнікаў. Адразу пасля рэспубліканскіх спаборніцтваў, каманда футбольнай школы ўдзельнічала ў спаборніцтве футбольных школаў, якое праходзіла ў Ленінградзе. Клуб заняў апошняе месца. Сезон 1957 года зноў меў паэтапны характар, клуб даволі лёгка прайшоў першы этап, атрымаўшы перамогу ў сваёй зоне, але на другім і трэцім этапе некалькі паразаў надалі магчымасці клубу заняць зноў толькі чацвёртае месца. У той жа год каманда ўзяла ўдзел у першынстве Савецкага Саюза сярод футбольных школаў моладзі. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 29 ліпеня ў Харкаве, і мінскі калектыў заняў другое месца, адзначыўшыся пры гэтым добрай фізічнай падрыхтоўкай, аднак тэхнічнае майстэрства гульцоў было ацэнена спецыялістамі як недастатковае. Найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны гулец мінскай футбольнай школы Эдуард Зарэмба.

Пасля турніру клуб зноў зведаў страты ў сваім складзе, гэта значыць у мінскі «Спартак» перайшлі таленавітыя гульцы Эдуард Зарэмба і Леанід Гарай. Усяго клуб разлучыўся з шаснацаццю гульцамі. У сезоне 1958 года чэмпіянату БССР каманда зноў з лёгкасцю прайшла першы этап, але другі этап стаў непераадольным для калектыву, у выніку чаго каманда заняла толькі сёмы радок, пасля чаго ўдзелу ў чэмпіянаце БССР каманда больш не прымала.

Каманда падрыхтоўкі моладзі

З 1959 года паводле пастановы камітэта па фізічнай культуры і спорту пры камандах майстраў былі створаны групы для падрыхтоўкі маладых гульцоў. Такім чынам футбольная школа моладзі была перададзена пад кіраўніцтва Мінскага гарадскога савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый. Каманда займалася падрыхтоўкай гульцоў для рэспубліканскіх каманд, а таксама брала ўдзел у моладзевых спаборніцтвах краіны і горада. У 1981 годзе ў Мінску для футбольнай школы моладзі быў пабудаваны спартыўны комплекс, які налічваў васямнаццаць футбольных пляцовак, што не мела аналагаў у Савецкім Саюзе. На наступны год каманда была рэарганізавана ў дзіцяча-спартыўную школу алімпійскага рэзерву Мінгарспарткамітэту (ДСШАРМ). У 1987 годзе каманда атрымала назву «Змена».

У 1990 годзе была здзейснена спроба вярнуць каманду ў дарослы футбол. «Змена» прыняла ўдзел у розыгрышу другой лігі чэмпіянату БССР, аднак у выніку заняла толькі дванаццатае месца. У той жа час адным з трэнерам пачаў працаваць у клубе Людас Румбуціс. У 1991 годзе ў той жа лізе клуб заняў дзявяты радок.

«Змена»

Сезон 1992 года клуб праводзіў ужо ў трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Сезон склаўся вельмі ўдала, дзякуючы маладым і перспектыўным гульцам, а таксама Румбуцісу, які акрамя трэнерскіх абавязкаў, яшчэ і выходзіў гуляць за каманду ў якасці гульца. «Змена» адразу заняла першае месца і атрымала права гуляць у дывізіёне вышэй. Пасля ўдалага сезона клуб зведаў страты ў складзе, гэтак найбольш таленавітыя гульцы перайшлі ў іншыя клубы, на іх месца прыйшла іншая моладзь.

Наступны сезон зноў пачаўся вельмі ўдала, клуб быў адным з лідараў лігі да сярэдзіны чэмпіянату, аднак у другой палове сезона, значна страціў свае пазіцыі і, у выніку, скончыў сезон на восьмым месцы. Па заканчэнні сезона ў мінскае «Тарпеда» перайшлі Сяргей Паўлюковіч і Сяргей Шалай. Андрэй Лабанаў і Андрэй Шыла былі запрошаныя ў «Дынама-93», а Віталь Рагожкін у віцебскі КІМ.

Новы сезон стаў расчараваннем для клуба, страціўшы вялікую колькасць гульцоў, каманда не здолела аказваць супраціўленне іншым клубам, у выніку чаго клуб акупаваў апошні радок выніковай табліцы і быў вымушаны перайсці ў дывізіён ніжэй. У трэцяй лізе клуб адразу стаў аўтсадэйрам, скаціўшыся на апошні радок табліцы, аднак узімку трэнерам клуба стаў Эдуард Малафееў, які здолеў падняць клуб на сёмы радок выніковай табліцы. Сярод гульцоў клуба таго сезона варта адзначыць Васіля Хамутоўскага, Мікалая Рындзюка, Мікалая Бранфілава і Аляксандра Баранава, якія ў будучыні сталі гульцамі ўзроўня Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. У 199 годзе Малафееў з’ехаў у Расію, дзе яму прапанаваў месца трэнера цюменскі «Дынама-Газавік», а тым часам каманда правяла сезон на сярэднім узроўні, а ўжо на наступны год гульцы разышліся па розным клубам Беларусі. Больш усяго на футбалістах «Змены» нажыўся зноў створаны клуб БАТЭ. З 1996 па 2002 гады клуб удзелу ў чэмпіянаце Беларусі не браў, толькі аднойчы з’явіўся ў розыгрышы Другой лігі чэмпіянату Беларусі, заняўшы ў ім апошні радок. У 1997—1999 гадах клуб з’яўляўся фарм-клубам БАТЭ пад назвай «Змена-БАТЭ».

«Мінск»

У 2006 годзе на базе «Змены», якая на той час выступала ў Першай лізе, быў заснаваны клуб «Мінск», які адразу стаў пераможцам Першай лігі. У сезоне 2007 клуб упершыню выступаў у Вышэйшай лізе, аднак заняў 14 месца і зноў выбыў у Першую лігу, адкуль вярнуўся праз год. У 2010 годзе клуб упершыню заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а ў 2013 годзе стаў пераможцам Кубка Беларусі.

Папярэднія назвы

Дасягненні

БССР

Рэспубліка Беларусь

Цяперашні склад

Станам на кастрычнік 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
30 Беларусь Бр Марат Тарасюк 2003
31 Беларусь Бр Павел Прышывалка 1999
54 Расія Бр Ягор Генералаў 1993
2 Беларусь Аб Дзяніс Ясковіч 1995
4 Беларусь Аб Глеб Якушэвіч 2002
5 Беларусь Аб Максім Шыла 1993
15 Беларусь Аб Эдуард Жаўнераў 1987
20 Беларусь Аб Мікіта Халімончык 2000
72 Беларусь Аб Андрэй Лебедзеў 1991
79 Беларусь Аб Глеб Гурбан 2001
99 Беларусь Аб Уладзіслаў Граковіч 2005
Беларусь Аб Максім Касараб 2003
8 Беларусь ПА Антон Шрамчанка 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
9 Беларусь ПА Сяргей Пушнякоў 1993
13 Беларусь ПА Данііл Душэўскі 2004
14 Сербія ПА Алекса Маціч 2002
17 Беларусь ПА Радзівон Пячура 2004
19 Камерун ПА Дзенягха Саагі 2001
33 Беларусь ПА Мікалай Іваноў 2000
49 Беларусь ПА Аляксандр Джыгера 1996
77 Беларусь ПА Андрэй Леўкавец 1996
78 Беларусь ПА Кірыл Чарнавок 2003
10 Беларусь Нап Уладзімір Хвашчынскі 1990
11 Беларусь Нап Сямён Пяньчук 2001
57 Беларусь Нап Цімафей Мартынаў 2005

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
92 Беларусь Бр Станіслаў Болдыш 2004
Беларусь Бр Уладзіслаў Драневіч 2003
Беларусь Аб Станіслаў Альхоўскі 2003
Беларусь Аб Багдан Веташкін 2003
Беларусь Аб Мікалай Мікуліч 2003
Беларусь Аб Арсеній Пракапенка 2004
Беларусь Аб Іван Тарабеш 2003
Беларусь ПА Валянцін Бандарэнка 2005
Беларусь ПА Арцём Віктарчык 2004
Беларусь ПА Даніла Гарбуз 2004
Беларусь ПА Ілья Дземідовіч 2004
Беларусь ПА Валянцін Дзіхціеўскі 2003
Беларусь ПА Артур Назаранка 2004
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Кірыл Пармонаў 2004
Беларусь ПА Сяргей Тарайковіч 2002
Беларусь ПА Аляксей Туманаў 2003
Беларусь ПА Дзяніс Хвастовіч 2001
Беларусь ПА Георгій Чэкурышвілі 2004
18 Беларусь Нап Арсеній Мігдалёнак 2003
Беларусь Нап Леў Бакланаў 2003
Беларусь Нап Іван Грудзько 2004
Беларусь Нап Павел Івашын 2004
Беларусь Нап Арсеній Пракапенка 2004
Беларусь Нап Мікалай Ульянцаў 2003
Беларусь Нап Аляксандр Шкаляр 2004

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 115101449–1521 1/16 фіналу Выхад у Другую лігу
1992/93 Другая (Д2) 8301261242–5030 1/32 фіналу
1993/94 Другая (Д2) 1528371815–5013 1/16 фіналу Вылет у Трэцюю лігу
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 722831123–3519
1995 Трэцяя — Б (Д3) 41261523–1419
1996
1997 Трэцяя — А (Д3) 6261221252–4638
1998 Другая — А (Д3) 426147555–2349 Змена назваў ліг
1999 Другая — А (Д3) 224163554–2251
2000
2001 Другая (Д3) 1834113213–1194
2002
2003 Другая (Д3) 522124650–2640
2004 Другая (Д3) 124191455–1758 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2005Першая (Д2) 530148831–2350 1/16 фіналу
2006Першая (Д2)126175444–1356Паўфінал Выхад у Вышэйшую лігу
2007Вышэйшая (Д1)1426491318–34211/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2008Першая (Д2)126232172–11711/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2009Вышэйшая (Д1)9261131233–26361/8 фіналу
2010Вышэйшая (Д1)333186959–3260Чвэрцьфінал
2011Вышэйшая (Д1)9338111433–4035Фіналіст
2012Вышэйшая (Д1)6301161336–4639Пераможца
2013Вышэйшая (Д1)9321081436–4038Паўфінал
2014Вышэйшая (Д1)7321641245–36521/16 фіналу
2015Вышэйшая (Д1)6261241029–2840Паўфінал
2016Вышэйшая (Д1)430158749–2453Чвэрцьфінал
2017Вышэйшая (Д1)14303141319–39231/8 фіналу
2018Вышэйшая (Д1)1130791434–42301/8 фіналу
2019Вышэйшая (Д1)930991236–44361/8 фіналу
2020Вышэйшая (Д1)11301151445–5738Чвэрцьфінал
2021Вышэйшая (Д1)1230891332–52331/16 фіналу
2022Вышэйшая (Д1)6301281047–43441/8 фіналу

Еўракубкі

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2011—2012 Ліга Еўропы 1 к/р Азербайджан АЗАЛ (Баку) 1:1 (Г) 2:1 (Х) 3:2
2 к/р Турцыя Газіянтэпспор 1:1 (Х) 1:4 (Г) 2:5
2013—2014 Ліга Еўропы 2 к/р Мальта Валета 1:1 (Г) 2:0 (Х) 3:1
3 к/р Шатландыя Сент-Джонстан (Перт) 0:1 (Х) 1:0, пен. 3:2 (Г) 1:1 (пен. 3:2)
Плэй-оф Бельгія Стандард (Льеж) 0:2 (Х) 1:3 (Г) 1:5

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Основной состав

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1954 год у Мінску
Футбольныя клубы Беларусі
ФК Мінск
Футбольныя клубы паводле алфавіта
Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2006 годзе
2006 год у Мінску
Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2006 годзе