wd wp Пошук:

Міхаіл Віктаравіч Бараноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бараноўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Бараноўскі (нар. 4 студзеня 1983, Мазыр, БССР) — беларускі і расійскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскага футбола, пачынаў кар’еру ў «Мазыры» — фарм-клубе мясцовай «Славіі». У 2001 годзе перабраўся ў Расію, выступаў за рэзервовую каманду «Хімкаў», «Лада-САК» з Дзімітраўграда. З 2004 года стаў іграком калінінградскай «Балтыкі-Тарко», пасля яе расфарміравання ў пачатку 2005 года перабраўся ў «Балтыку», якой дапамог перамагчы ў трэцім дывізіёне. Пазней працягваў гуляць у аснове ў другім расійскім дывізіёне, у 2007 годзе на правах арэнды гуляў за салігорскі «Шахцёр», у складзе якога выступаў у Кубку Інтэртота.

З 2010 года быў асноўным брамнікам сочынскай «Жамчужыны» і бранскага «Дынама» ў другім дывізіёне, у другой палове 2012 года быў рэзервовым брамнікам валгаградскага «Ротара». У 2013—2014 гадах гуляў за «Уфу», дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам пакінуў каманду. У другой палове 2014 года гуляў у ПФЛ за «Калугу».

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком саратаўскага «Сокала»[3]. У ліпені таго ж года вярнуўся ў «Балтыку»[4]. У чэрвені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў калінінградскі клуб[5], пасля чаго яшчэ доўгі час аднаўляўлся ад траўмы.

У ліпені 2018 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2019 чаргаваўся ў браме з Радзівонам Сямукам, а ў 2020—2021 гадах быў асноўным брамнікам мазырскай каманды. У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

У лютым 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у акадэміі калінінградскай «Балтыкі»[8].

Дасягненні

Зноскі

  1. Mikhail Baranovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://fcslavia.by/ru/player/baranovskiy
  3. Барановский в “Соколе”
  4. Футбол. Михаил Барановский перешел в “Балтику”
  5. Барановский покинул «Балтику»
  6. Барановский заключил контракт со «Славией»
  7. Капитан “Славии” Барановский завершил игровую карьеру
  8. Завершивший карьеру Михаил Барановский стал тренеров вратарей в академии “Балтики”
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Ігракі ФК Уфа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Жамчужына Сочы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Ігракі ФК Калуга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Балтыка-Тарко Калінінград
Катэгорыя·Ігракі ФК Ротар Валгаград
Катэгорыя·Ігракі ФК Акадэмія Тальяці
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Бранск
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Сокал Саратаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Балтыка Калінінград
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных