wd wp Пошук:

Аграханскі паўвостраў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Аграха́нскі паўвостраў (руск.: Аграханский полуостров) — паўвостраў на ўсходзе Дагестана (Расія). Абмываецца водамі Каспійскага мора. Тэрыторыя - каля 212 км².

Геаграфія

Аграханскі паўвостраў месціцца на паўночным захадзе Каспійскага мора. Злучаны з кантынентам на поўдзень ад 43° паўночнай шыраты. Адсюль высоўваецца прыкладна на 12 км на ўсход, а потым ў паўночна-усходнім кірунку — прыкладна на 60 км. У навершы паўвострава знаходзяцца некалькі астравоў, самы вялікі з якіх — Чэчэнь.

Аграханскі паўвостраў сфарміраваўся ў выніку ваганняў узроўню Каспія і назапашванню на водмелях наносаў каўказскіх рэк і марскіх плыняў. Яго абрысы вельмі зменлівы. На працягу XVII - XXI стст., калі адбывалася картаграфічная і пісьмовая фіксацыя, паўвостраў то губляў, то нарошчваў сваю плошчу. У пачатку XIX ст. паўночная частка фактычна ўяўляла сабой асобны востраў. У наш час адбываецца пашырэнне плошчы з заходняга боку ў сувязі з абмяленнем Аграханскага заліва.

Аграханскі паўвостраў пераважна раўнінны. Уздоўж берага на адлегласці 200 - 300 м цягнецца паласа высокіх пясчаных выдмаў (да 10 - 15 м). Найвышэйшы пункт — -16 м, што ніжэй за ўзровень акіяна, але вышэй за ўзровень Каспія. Заходняя частка балоцістая, зарослая трыснёгам. Пераважаюць светла-каштанавыя глебы, у многіх месцах засоленыя. Грунтавыя воды вельмі мінералізаваны.

Клімат сухі ўмераны, самы заслушлівы ў еўрапейскай частцы Расіі. Сярэдняя колькасць гадавых ападкаў — 180 - 200 мм. Лета спякотнае. У жніўні сярэдняя тэмпература дасягае +24°C. Зіма — найбольш сухая і ветраная пара года. Маразы звычайна здараюцца ў студзені і лютым, але рэдка перавышаюць –0,7°C — -0,8°С.

Прырода

Пустынны клімат і засоленыя глебы Аграханскага паўвострава вызначаюць асаблівасці мясцовай флоры. Сярод пяскоў сустракаюцца зараснікі палыну, хвойнікаў, пырніку, тамарыску, бярозкі, куравая, растуць васількі, дуброўнік, лох і інш. На поўначы паўвострава ёсць салянкавыя лугі і зараснікі эфемераў. Прыбярэжна-водная флора прадстаўлена трыснёгам, урэчнікам, пухоўкай, раскай, балотнымі папарацямі і г. д.

Дзякуючы адносна слабаму ўплыву чалавека на Аграханскім паўвостраве захавалася разнастайная фаўна. Паўвостраў насяляюць дзікі, высакародныя алені, янотападобныя сабакі, чаротавыя каты, андатры, зайцы, тхары, вадзяныя пацукі, тушканчыкі, лісы, ваўкі, шакалы і інш. Многія наземныя жывёлы трымаюцца каля прыбярэжных зараснікаў, і іх затапленне выклікае міграцыі, у тым ліку за межы паўвострава. На Аграханскім паўвостраве спыняюцца пералётныя птушкі, у тым ліку фламінга, жураўлі, чаплі, качкі, бугаі. Некаторыя з іх застаюцца тут гнездаваць. На паўвостраве таксама сустракаюцца фазаны, курапаткі, дропы і бакасы.

Ахова

Гаспадарчае выкарыстанне Аграханскага паўвострава абмежавана сезонным выпасам авечак. Для аховы мясцовай прыроды створаны Аграханскі фэдэральны заказнік.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Паўвостравы паводле алфавіта
Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Картка на Геакары: Выправіць: Множныя параметры
Дагестан
Паўвостравы Еўропы
Паўвостравы Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Карткі з састарэлым фарматам каардынат