wd wp Пошук:

Вялікі бугай

Чапля-бугай, Вялікі бугай, Бугай, Вып звычайная, Бу́хала[1] (Botaurus stellaris) — птушка з сямейства чаплевых.

Агульная характарыстыка

Пераважае цёмна-вохрыстая афарбоўка з цёмнымі стракацінамі на пёрах. Верх галавы, спіна, хвост і канцы крылаў чорныя. Жывот вохрысты з бурым папярочным малюнкам. Хвост жоўта-буры з чарнаватым малюнкам. Ногі і дзюба жоўта-зялёныя. У цэлым такая афарбоўка бугая з’яўляецца маскіровачнай і дапамагае птушцы заставацца незаўважанай сярод сцеблаў трыснягу і чароту, дзе ён жыве.

Самцы крыху буйней самак. Маса цела самца каля 1 кг, часам да 1,9 кг, рост да 70 см і вышэй, самкі некалькі менш. Даўжыня крыла ў самцоў у сярэднім 34 см, у самак — 31 см. Размах крылаў 1,25—1,35 м.

Арэал

Арэал вялікага бугая працягваецца ад Партугаліі да Сахаліна і Японіі і ад Карэліі і Якуціі да Паўночнай Афрыкі, Сірыі, Афганістана і Карэі. Іншы падвід вялікага бугая засяляе паўднёвыя часткі Афрыкі. Зімуюць бугаі ў Міжземнамор’і, на Каўказе, у паўночнай Індыі, Бірме і Паўднёва-Усходнім Кітаі. У некаторых частках Еўропы бугаі не ляцяць на зіму, а застаюцца на месцы гнездавання і шчасна дажываюць да вясны. Аднак у суровыя зімы, калі замярзаюць усе вадаёмы, яны гінуць.

У Беларусі рэдкі пералётны від. Месцы пражывання: трыснягова-чаротавыя зараснікі па берагах рэк, азёр і на нізінных балотах.

Экалогія

У Расію і Беларусь бугай прылятае з зімоўкі ранняй вясной. У залежнасці ад мясцовага клімату гэта можа быць сакавік-май. Бугаі насяляюць вадаёмы са стаялай вадой або са слабым цягам, зарослых трыснёгам і чаротам.

Botaurus stellaris

Пералёт на месцы зімовак пачынаецца ў канцы верасня — пачатку кастрычніка, аднак некаторыя бугаі ляцяць ужо калі выпадае першы снег. Як вясной, так і ўвосень бугаі здзяйсняюць сезонныя пералёты ў адзіночку. Лінька ў іх адбываецца раз у годзе са жніўня па студзень. Такім чынам, заканчваецца лінька ўжо на зімоўцы.

Бугай актыўны ў прыцемках. Як і многія чаплі, ён падоўгу стаіць нерухома, пільнуючы здабычу і рэзкім маланкавым рухам хапае яе. Днём ён нерухома стаіць у зарасніках, звычайна на адной назе, уцягнуўшы галаву і надзьмуўшыся. Заўважыць яго ў гэты момант вельмі складана: ён больш нагадвае пучок ссохлага трыснягу. Пры небяспецы ён замірае з выцягнутай вертыкальна шыяй і паднятай галавой. У гэтым выпадку бугая заўважыць яшчэ складаней, паколькі ён становіцца падобным на трыснёг, дзюба, выцягнуты ўверх, нагадвае галоўку трыснягу. Пры прамой небяспецы бугай шырока раскрывае дзюбу і адрыгае праглынутую ежу.

Размнажэнне

Гнездавацца бугаі пачынаюць нават у адной і той жа мясцовасці вельмі нераўнамерна. У месцах, дзе жыве некалькі пар, галасы чутны да чэрвеня, у тым ліку і днём. Гняздо ладзяць на выступаючых з вады купінах, абавязкова ў густых зарасніках. Дыяметр гнязда каля 50 см, вышыня каля 35 см.

У кладцы 3—5, часам 7 яек. Самка адкладае яйкі з прамежкам у 2-3 дня, аднак наседжваць пачынае адразу пасля адкладвання першага яйка. Наседжваюць яйкі ў асноўным самкі, толькі зрэдку іх замяняюць самцы. Праз 25-26 дзён вылупляюцца птушаняты, пачынаючы з першага яйка. Праз 2-3 тыдні пасля вылуплення птушаняты пачынаюць выходзіць з гнязда, а ва ўзросце 2 месяцаў ужо ўмеюць лятаць. Неўзабаве пасля таго, як птушаняты бугая ўстаюць на крыло, сям’я распадаецца.

Адлятае ў вырай у верасні-кастрычніку.

Голас

У бугая вельмі гучны крык, які разносіцца на 2-3 кіламетры у акрузе. Яго можна перадаць як нізкае «трумб» або «у-трумб», што нагадвае рык быка. За гэтую асаблівасць на Украіне і ў Беларусі бугай атрымаў адпаведную назву. Некаторым голас бугая нагадвае гудзенне ветру ў трубе. У адным з дэтэктываў Артура Конан Дойла натураліст Стэплтан тлумачыў гукі, якія па чутках, належалі сабаку Баскервіляў, крыкамі бугая (а таксама падняццямі вады і апусканнем глею ў балотах). Такія гукі птушка выдае пры дапамозе стрававода, які раздзімаецца і дзейнічае як рэзанатар. Крычыць бугай звычайна вясной і ўсё лета, часцей за ўсё на змярканні і па начах, а таксама раніцай.

Харчаванне

Бугай корміцца ў асноўным рознай рыбай: карасямі, лінямі, акунямі, невялікімі шчупакамі. Таксама ядуць бугаі і жаб, трытонаў, водных насякомых, чарвякоў, апалонікаў. Часам ловяць і дробных млекакормячых: водных палёвак і іншых грызуноў. Птушанят бугай корміць ў асноўным апалонікамі.

Падвiды

Ахова

У цяперашні час знаходзіцца пад пагрозай знікнення як від на тэрыторыі Масквы. Занесена ў чырвоную кнігу Маскоўскай вобласці за 1998 год.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.).
  2. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — 992 p. — ISBN 3-540-00238-3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чаплевыя
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта