wd wp Пошук:

Рагоз

Раго́з, Пухоўка[4][5] (Týpha) — род кветкавых раслін сямейства Рагозавыя (Typhaceae). Налічвае каля 15 відаў[5] (каля 20, на тэрыторыі былога СССР каля 15 відаў[6]).

Батанічнае апісанне

Балотныя і водныя расліны вышынёй да 4 м з тоўстымі паўзучымі карэнішчамі. Сцёблы неразгалінаваныя, патоўшчаныя ў ніжняй частцы. Лісце шырока- і вузкалінейнае, плоскае, часам даўжэйшае за сцябло. Кветкі дробныя, у шчыльных цыліндрычных суквеццях (катахах). Верхняя частка суквецця складаецца з тычынкавых кветак, ніжняя — з песцікавых кветак трох відаў[6]. Плод — арэшак з дробнымі валаскамі.

Арэал

Пашыраны пераважна ва ўмераных паясах. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 2 віды: рагоз вузкалісты (Typha angustifolia) і рагоз шыракалісты (Typha latifolia).

Віды

Спіс відаў

Typha lugdunensis
Typha minima
Typha laxmannii
Квітнеючыя суквецці-пачаткі рагоза вузкалістага (Typha angustifolia): зверху тычынкавая частка, знізу — песцікавая

Род па даных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 30 первічных і 7 гібрыдагенных відаў[7]:

Гібрыдагенныя віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Typha у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 135. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 201. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  6. 1 2 Рагоз (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (руск.)
  7. Спіс відаў роду Рагоз на сайце Royal Botanic Gardens, Kew(англ.) (Праверана 7 чэрвеня 2014)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рагозавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле