wd wp Пошук:

Палын

Палы́н[3] (Artemisia) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны і паўкусты. Вышыня да 1,5 м. Большасць мае характэрны «палынны» пах. Сцёблы прамастойныя, узыходныя ці ляжачыя. Лісце перыстарассечанае, лопасцевае ці суцэльнае. Жоўтыя ці чырванаватыя кветкі ў дробных шматлікіх кошыках, якія сабраны ў агульныя гронкападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка.

Палын звычайны (Artemisia vulgaris). Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Арэал

Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Некаторыя віды дамінуюць у раслінным покрыве засушлівых, пераважна засоленых абласцей (напрыклад, палынныя пустыні Паўднёвага Казахстана, Сярэдняй Азіі). На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя палын горкі (Artemisia absinthium), палын звычайны, або чарнобыльнік (Artemisia vulgaris), палын палявы (Artemisia campestris). Растуць на сухіх лугах, пясках, у агародах, садах, каля жылля.

Выкарыстанне

Лекавыя, кармавыя, фарбавальныя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны. Як лекавы сродак ужываюць палын цытварны (Artemisia cina), горкі (Artemisia absinthium), мяцёлчаты (Artemisia abrotanum) і інш. Культывуецца палын эстрагонавы, або эстрагон (Artemisia dracunculus).

Некаторыя віды палыну — пустазелле.

Віды

Род налічвае каля 400 (па іншых звестках 250) відаў. Паводле сайта The Plant List — 481 від. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 19. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта