wd wp Пошук:

Фазан звычайны

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бажан (значэнні). Фазан, таксама Бажан (Phasianus colchicus) — птушка з сямейства фазанавых, атрада курападобныя. Адносіцца да адамашненых птушак і з’яўляецца распаўсюджаным аб’ектам палявання.

Апісанне

Самцы буйнейшыя за самак. Даўжыня цела 53-89 (у самцоў больш за 66 см), хвост 20-47см (у самцоў больш за 35 см), размах крылаў 70-90 см (у самцоў больш за 80 см), маса да 1,7-2,0 кг. У абодвух полаў доўгi хвост, якi звужаецца на канцы, больш доўгi ў самца. Розныя асобiны могуць адрознiвацца тонам апярэння, а ў самца можа быць або адсутнiчаць белы ашыйнiк. На галаве звычайнага фазана, у адрозненне ад астатніх родаў фазанаў, застаецца без пер’я толькі кольца вакол вачэй. Вельмі доўгі, клінаваты хвост - з 18 звужаных да канца пёраў.

Пашырэнне

Насяляе адкрытыя ландшафты з купінамі расліннасці, палі і цалiнныя лугі, рачныя даліны з густымі зараснікамі, зарослыя яры і ўскрайкі невялiкiх дрэвастояў з густым падлескам паблiзу вадаёмаў. У горы пранікае па рачных далінах да вышыні 500-700 м.

Першапачаткова азіяцкі від, інтрадуцыраваны ў іншых частках свету. Прыродны арэал — ад Каўказа i Малой Азii да далiны Амура, Японii i Тайваня. Інтрадуцыраваны таксама ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, на Гаваях і ў Новай Зеландыі.

Асаблівасці біялогіі

Харчуюцца на зямлi, часта адпачываюць i начуюць на дрэвах.

Гняздо ў ямцы пад прыкрыццем травы альбо галiн, высцiлка з сухой травы (тоўстай у аснове i тонкай у высцілцы). У пачатку выседжвання даволі правiльнай формы, але матэрыял выступае за гняздо. Выпадкова гняздзіцца на мурах руін, парослых расліннасцю, вельмі рэдка — у гнёздах іншых птушак або вавёрак, на дрэвах.

Яйкi (звычайна 8-12, вялікія кладкі могуць быць знесены 2 самкамі), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, без плям, алiўкава-карычневыя, аліўкавыя, карычневыя або шэрыя. Памеры: 45 х 36 мм.

Падвiды

Гібрыды розных азіяцкіх падвідаў (адрозніваюць 9) сустракаюцца ў Еўропе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі на марках
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фазанавыя
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе