wd wp Пошук:

Тхары

Тхары (Mustela) - род млекакормячых сямейства куніцавых. Акрамя ўласна тхароў, да гэтага ж роду драпежнікаў адносяцца норкі, ласка і гарнастай.

3 віды, у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы; у Беларусі жыве тхор чорны або лясны. Даўжыня цела ў самцоў да 50 см, у самак да 40, хваста да 18 см. З старажытнасці прыручылі альбіносную форму цёмнага тхара - фуро (намаляваны на карціне Леанарда да Вінчы «Дама з гарнастаем»). Выведзены за 2000 гадоў таму ў Паўднёвай Еўропе і доўгі час замяняў котку, выкарыстоўваўся таксама для палявання на трусоў. Адрозніваецца спакойным неагрэсіўным норавам. Тхор амерыканскі занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Куніцавыя