wd wp Пошук:

Вадзяны пацук

Вадзяны пацук, вадзяная палёўка (Arvicola amphibius) — млекакормячая жывёла сямейства хамяковых.

Даўжыня дела 15—23, хваста 6—12 см. Поўсць шаўкавістая, цёмна-бурая, часам цёмна-шакаладная, амаль чорная.

На Беларусі трапляецца ўсюды, асабліва на Палессі. Жыве калоніямі па забалочаных поймах рэк, берагах азёр, канаў, каля старыц, у алешніках. У канцы ліпеня перасяляецца на палі, у сады, агароды. Гнёзды ўладкоўвае ў норах, радзей на паверхні. Корм раслінны: асака, хвашчы, рагоз, трыснёг, лугавыя травы, кара і маладыя парасткі дрэў і кустоў. Размнажаецца ў красавіку — кастрычніку, найбольш інтэнсіўна ў сярэдзіне лета. За сезон дае 3—5 прыплодаў па 2—9 дзіцянят.

Шкодзіць сельскай гаспадарцы: падгрызае буракі, карэнні пладовых дрэў, аб’ядае кару, рые норы ў пасевах бульбы. Пераносіць узбуджальнікаў тулярэміі, лептаспірозаў і іншых хвароб. Мае прамысловае значэнне (шкуркі).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палёўкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе