wd wp Пошук:

Васілёк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілёк (значэнні). Васілёк[3], або валошка[4] (Centaurea) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).[5]

Паходжанне назвы

Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнай істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Па іншай версіі, гэтая назва, якая было ў карыстанні яшчэ пры Гіпакраце, ўтворана ад грэч.: κεντέω — калоць і ταῦρος — бык і азначае «які коле быкоў».[6]

Паколькі з пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 года, не лічацца сапраўды апублікаванымі, Ліней фармальна з’яўляецца аўтарам гэтай назвы і навуковая назва роду запісваецца як Centaurea L..

Апісанне

Сцяблы прамастойныя, прыўзнятыя або ляжачыя, зрэдку сцябла зусім няма, ёсць формы тыпу «перакаці-поле». Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыста-рассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках. Сярэдзінныя кветкі трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя — лейкападобныя. Кошыкі мала- або шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі ва канцах парасткаў. Абгортка кветкавых кошыкаў (важная сістэматычная прыкмета) ад шарападобнай да кароткацыліндрычнай, з шматлініх чарапіцападобна размешчаных лісцікаў, на канцы якіх калючкі ці прыдаткі. Ложа кошыкаў са шчацінкамі. Плод — часцей апушаная, з чубком сямянка.

Арэал і біялогія

Вядома сотні відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі (1 від).

Большасць відаў гэтага роду мае паўднёва-еўрапейскае паходжанне,[6] сустракаецца амаль усюды ў Еўропе сярод пасеваў, асабліва ў жыце. У Беларусі 11 відаў: васілёк сіні (Centaurea cyanus), Centaurea depressa, васілёк раскідзісты (Centaurea diffusa), васілёк іберыйскі (Centaurea iberica), васілёк лугавы (Centaurea jacea), Centaurea pannonica, васілёк фрыгійскі (Centaurea phrygia), Centaurea pseudomaculosa, васілёк рэйнскі (Centaurea rhenana), васілёк шурпаты (Centaurea scabiosa), васілёк сонечны (Centaurea solstitialis)[7]. Растуць у лясах, на лугах, у хмызняках, пасевах, на пясчаных мясцінах, пустках і ўздоўж дарог. Цвітуць у чэрвені-верасні[8].

Значэнне і ўжыванне

Васількі з’яўляюцца меданосамі, а таксама часта выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны[5].

У медыцыне выкарыстоўваецца васілёк сіні (Centaurea cyanus), яго кветкі валодаюць мачагонным дзеяннем, прымяняюцца пры ацёках, звязаных з хваробамі нырак.

Васількі выкарыстоўваюцца ў касметыцы.

Класіфікацыя

Васілёк сонечны (Centaurea solstitialis)

Налічваецца 350—500 відаў васілька. Некаторыя з іх:

Сімволіка

З 1968 года васілёк сіні з’яўляецца нацыянальнай кветкай Эстоніі.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Васілёк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
  4. 1 2 3 4 5 6 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  6. 1 2 Черепанов С. К., Цвелёв Н. Н., Клоков М. В., Сосновский Д. И. Род 1624. Василёк — Centaurea // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и С. К. Черепанов. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1963. — Т. XXVIII. — С. 370—579. — 653 с. — 2200 экз.
  7. База «Расліны Беларусі»
  8. Василёк (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Расліны паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Васілёк
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара