wd wp Пошук:

Раска

Ра́ска[3], Жабіна дзяружка[4] (Lemna) — род кветкавых раслін падсямейства раскавых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя водныя травы ў выглядзе авальнай або падоўжанай лістападобнай зялёнай пласцінкі (называецца лісцец, або фронд) даўжынёю да 1 см, з карэньчыкам або без яго і з бакавой кішэнькай. Свабодна плаваюць на паверхні вады ці ў яе тоўшчы паасобна або ў групах па 2—10. Размнажаюцца пераважна вегетатыўна — пупышкамі, якія закладваюцца ў кішэньцы, часам развіваецца суквецце з 2 тычынкавых і 1 песцікавай моцна рэдукаваных кветак. Плод (калі ён утвараецца) — мяшочкападобны, 1—7-насенны. Зімуе раска на дне вадаёма. Увесну з вегетатыўных пупышак утвараюцца новыя расліны і ўсплываюць на паверхню вады.

Арэал і экалогія

Каля 10 відаў. Пашыраны амаль усюды. На Беларусі распаўсюджаны 3 віды.

Трапляюцца ў азёрах, старыцах, канавах, часам утвараюць суцэльнае покрыва на паверхні стаячага вадаёма.

Віды

Значэнне і выкарыстанне

Кармавыя расліны для рыб і вадаплаўных птушак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Мікалай Даніловіч Фітафразеалогія ў беларускіх гаворках — С. 345.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Раскавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта