wd wp Пошук:

Калоніі Францыі

Калоніі Францыі
Эвалюцыя Французскай каланіяльнай імперыі (год паказаны ў левым верхнім вугле)

Французская каланіяльная імперыя (фр.: L’Empire colonial français) — сукупнасць каланіяльных уладанняў Францыі ў перыяд паміж 15461962 гадамі. Як і Брытанская імперыя, Францыя мела каланіяльныя тэрыторыі ва ўсіх рэгіёнах свету, але яе каланіяльная палітыка значна адрознівалася ад брытанскай. Рэшткамі некалі шырокай каланіяльнай імперыі з’яўляюцца сучасныя заморскія дэпартаменты Францыі (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка і інш.) і асобая тэрыторыя sui generis (востраў Новая Каледонія) Сучаснай спадчынай французскай каланіяльнай эпохі з’яўляецца таксама саюз франкамоўных краін (Франкафонія).

Гісторыя

У эпоху вялікіх адкрыццяў Францыя стала трэцяй па ліку еўрапейскай краінай (пасля Партугаліі і Іспаніі), якая ўключылася ў даследаванне і каланізацыю заморскіх тэрыторый. У адрозненне ад дзвюх іберыйскіх краін, французы праяўлялі цікавасць як да трапічных, так і да ўмераных шырот. Да прыкладу, у 1535 годзе француз Жак Карцье даследаваў вусце ракі Святога Лаўрэнція, паклаўшы пачатак калоніі Новая Францыя, якая некалі займала ўсю цэнтральную частку Паўночнаамерыканскага кантынента.

Асаблівасці

Першапачаткова Францыя мела найбольш спрыяльныя ўмовы для стварэння вядучай каланіяльнай імперыі. Французы пачалі сур’езна цікавіцца заморскімі даследаваннямі амаль на 70 гадоў раней за іх галоўнага еўрапейскага канкурэнта — Англіі. Больш таго, насельніцтва Францыі больш чым утрая перавышала брытанскае. Аднак унутрыпалітычная нестабільнасць, слабасць гандлёва-эканамічнай інфраструктуры, а таксама фактычны правал мадэлі перасяленчага каланіялізму адсунуў Францыю на другое месца да сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Храналогія

Найбольш прыкметна на эвалюцыі французскай каланіяльнай імперыі адбілася суперніцтва Францыі і Вялікабрытаніі, якое дасягнула апагею ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, завяршыўшыся перамогай апошняй. Храналагічна гісторыю французскага каланіялізму можна падзяліць на наступныя перыяды:

Пры гэтым толькі нізоўі ракі Сенегал і шэраг астравоў Карыбскага мора, разам з Французскай Гвіянай, кантраляваліся Францыяй у перыяды як першай, так і і другой імперый.

Дынаміка колькасці насельніцтва (1919—1939)


Насельніцтва Французскай каланіяльнай імперыі ў 19191939 гг.
 1921  1926  1931  1936 
Метраполія Францыі39.140.00040.710.00041.550.00041.500.000
Калоніі, пратэктараты і падмандатныя тэрыторыі55.556.00059.474.00064.293.00069.131.000
Усяго94.696.000100.184.000105.843.000110.631.000
Працэнт ад сусветнага насельніцтва5,0 % —5,1 %-
Крыніцы: INSEE,[1] SGF[2]

Геаграфічны ахоп

У наступным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай ці блізкай да яе залежнасці ад Францыі.

У Азіі

У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы

У Афрыцы

У Акіяніі

Імперыя Напалеона і залежныя дзяржавы ў 1811 годзе

Уладанні і васальныя тэрыторыі Францыі часоў напалеонаўскіх войнаў

Гл. таксама

Зноскі

  1. (фр.)  INSEE TABLEAU 1 - ÉVOLUTION GÉNÉRALE DE LA SITUATION DÉMOGRAPHIQUE (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  2. (фр.)  Statistique générale de la France Code Officiel Géographique - La IIIe République (1919-1940) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Каланіяльныя імперыі
Катэгорыя·Спісы:Францыя
Катэгорыя·Былыя калоніі Францыі