wd wp Пошук:

Далмацыя

Далмацыя на карце Харватыі

Далма́цыя[1] (харв.: Dalmacija, лац.: Dalmatia) — гістарычная вобласць на паўночным захадзе Балканскага паўвострава, на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, на тэрыторыі сучасных Харватыі (пераважна) і Чарнагорыі.

Гісторыя Далмацыі

У IV стагоддзі да н. э. на ўзбярэжжа Далмацыі былі заснаваныя грэчаскія калоніі.

У 229 да н. э. пачалося рымскае ўварванне (дзве Ілірыйскія вайны, 229—228 і 219 да н. э.).

Ва II—I стагоддзях да н. э. мясцовае насельніцтва неаднаразова паўставала супраць рымлян да часу Актавіяна, якім Далмацыя была заваяваная і далучаная да правінцыі Ілірыка (34 — 33 да н. э.).

У 6 — 9 да н. э. Тыберый задушыў паўстанне ў Далмацыі, пасля чаго былі ўтвораны дзве ілірыйскія правінцыі — Illyricum Superius (з часоў Флавіяў званая Далмацыя) і Illyricum Inferius (Панонія).

Спасылкі

Зноскі

  1. Напісанне Далмацыя ў адпаведнасці з картай (Вялікабрытанія) БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С. 20.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Далмацыя
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Югаславія
Катэгорыя·Аўстра-Венгрыя
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Балкан
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Еўропы
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі