wd wp Пошук:

Рэюньён

Рэюньён (фр.: Réunion) — востраў, уладанне Францыі ў Індыйскім акіяне. Сталіца Сен-Дэні.

Гісторыя

Востраў выяўлены партугальскім мараплаўцам Дыега Фернандэсам Перэйрай 9 лютага 1507 г. і названы Санта Апалонія. 9 лютага 1513 г. зноў адкрыты партугальскім капітанам Педра і Машкарэньяшам і названы Ільха Машкарэна. 24 сакавіка 1613 г. на востраве пабыў англійскі капітан Самуэль Кастэльтон, які змяніў назву вострава. З чэрвеня 1638 г. востраў захоплены Францыяй, а ў верасні 1642 г. абвешчаны валоданнем Францыі — Бурбон з цэнтрам у Сен-Полі. З снежня 1649 — 5 жніўня 1665 г. на востраве адсутнічала цэнтральная адміністрацыя. У 1664 г. з’явілася першае пасяленне. З 1 снежня 1674—1764 гг. востраў знаходзіўся пад кіраўніцтвам Французскай Ост-Індскай кампаніі, якую прадстаўляў кашталян гэтай кампаніі. З 1693 па 2 ліпеня 1696 гг. праўленнем вострава з’яўлялася дырэкторыя. З 1736 г. адміністрацыйны цэнтр — Сен-Дэні. 4 чэрвеня 1735 — 23 сакавіка 1746 гг. востраў знаходзіўся ў складзе калоніі Французскія Маскарэнскія астравы. 29 снежня 1745 г. была заснавана пасада губернатара. У 1764 г. востраў абвешчаны калоніяй Францыі. 19 сакавіка 1793 г. востраў афіцыйна перайменаваны ў Рэюньён, хоць востраў працягваў называцца Бурбон, толькі пасля адмены рабства 20 кастрычніка 1848 г., востраў канчаткова перастаў называца Бурбон і стаў звацца Рэюньён. 25 кастрычніка 1797 — 19 красавіка 1801 гг. востраў намінальна быў дэпартаментам Францыі, аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках каланіяльнага збору, які знаходзіўся пад кіраваннем раялістаў. З 9 ліпеня 1810 па красавік 1815 гг. востраў быў акупіраваны Вялікабрытаніяй. Пад час Другой сусветнай вайны востраў з 22 чэрвеня 1940 па 25 верасня 1942 гг. знаходзіўся пад уладай Вішы, а з 25 верасня 1942 г. — «Свабоднай Францыі». У 1942—1946 гг. востраў знаходзіўся пад акупацыяй Вялікабрытаніі. 19 сакавіка 1946 г. востраў атрымаў статус «заморскага дэпартамента». Востраў атрымаў орган самакіравання — Генеральны савет на чале з старшынёй. У 1973 г. створаны яшчэ адзін орган самакіравання Рэгіянальны савет.

Палітыка

Палітычныя партыі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне

Геаграфія

Эканоміка

Насельніцтва

828581 чалавек

Рэлігія

Мова

Транспарт

Выбітныя ўраджэнцы

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Маскарэнскія астравы
Катэгорыя·Краіны Афрыкі
Катэгорыя·Рэюньён
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта