wd wp Пошук:

Батаўская рэспубліка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Батавія.

Батаўская рэспубліка (нідэрл.: Bataafse Republiek) — афіцыйная назва нідэрландскай Рэспублікі Злучаных правінцый падчас яе заваявання Францыяй паміж 1795 і 1806 гадамі. Назва паходзіць ад старажытнага племя батаваў, якія жылі ў антычнасці на тэрыторыі Нідэрландаў. Нідэрландскія правінцыі страцілі самастойнасць, і ўся дзяржаўная ўлада была перададзена заканадаўчаму сходу і кіруючаму органу з пяці членаў. Батаўская рэспубліка цалкам залежала ад Францыі, якая яе значна эксплуатавала. Яна стала саюзніцай Напалеона ў войнах супраць антыфранцузскай кааліцыі.

У 1796 годзе Нацыянальным сходам, значнай часткай якога з’яўлялася буйная буржуазія, быў высунуты праект канстытуцыі, аднак праект быў адпрэчаны насельніцтвам. Пасля выбараў 1798 года да ўлады прыйшлі радыкальныя сілы, якімі была прапанавана канстытуцыя, якая ліквідавала рэшткі феадалізму і замацоўвала дэмакратычныя правы. Аднак, пераварот, які адбыўся ў гэтым жа годзе, перашкодзіў правядзенню канстытуцыі ў жыццё.

У 1801 годзе рэспубліцы была навязана антыдэмакратычная канстытуцыя, а ў 1805 главой Батаўскай рэспублікі стаў дыктатарскі пенсіянарый, стаўленік Напалеона — Р. Я. Схімелпенінк (англ.).

У 1802 годзе рэспубліка стала ўдзельніцай падпісання Ам’енскага мірнага дагавора, як саюзніца Францыі і Іспаніі. Паводле дагавора, Англія абавязвалася не ўмешвацца ва ўнутраныя справы рэспублікі, а таксама вярнуць галандскія ўладанні, акрамя Цэйлона.

Па загадзе Напалеона Банапарта рэспубліка была 5 чэрвеня 1806 года пераназвана ў Каралеўства Галандыя.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Нідэрландах
Катэгорыя·Зніклі ў 1806 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1795 год у Еўропе
Катэгорыя·Вялікая французская рэвалюцыя
Катэгорыя·З’явіліся ў 1795 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы часоў Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войн