wd wp Пошук:

Неапалітанскае каралеўства

Неапаліта́нскае карале́ўства — дзяржава ў Паўднёвай Італіі[ru] ў 1282—1815.

Вылучылася ў 1282 з Сіцылійскага каралеўства пасля таго, як Карл Анжуйскі (гл. Анжуйская дынастыя) страціў Сіцылію.

Сталіца каралеўства — г. Неапаль.

Дасягнула магутнасці ў часы праўлення Роберта[ru] (1309—1343), які ўзначаліў італьянскіх гвельфаў (гл. гвельфы і гібеліны).

У выніку жорсткай барацьбы за прастол у Неапалітанскім каралеўстве ўсталявалася малодшае венгерскае адгалінаванне Анжуйскай дынастыі (1382—1435).

Пастаянныя войны з Сіцыліяй і ўнутраныя ўсобіцы аслаблялі каралеўскую ўладу. У 1442—1443 дзяржаву заваяваў кароль Арагона і Сіцыліі Альфонс V (у Неапалітанскім каралеўстве — Альфонс І), заснавальнік у Неапалітанскім каралеўстве Арагонскай дынастыі (1442—1501).

У выніку Італьянскіх войнаў 1494—1559 гадоў Неапалітанскае каралеўства — уладанне (з 1504) Іспаніі, разам з Сіцыліяй утварыла Каралеўства абедзвюх Сіцылій. Эканамічны заняпад дзяржавы (асабліва гарадоў), падатковы ўціск з боку іспанцаў выклікалі ў 16—17 стст. у Неапалітанскім каралеўстве шматлікія паўстанні.

Пасля нядоўгага аўстрыйскага праўлення (з 1707, фармальна ў 1714—1735) пад уладай іспанскіх Бурбонаў.

У 1805 Неапаль акупіраваны французскімі войскамі Напалеона І, кіравалі генералы Ж. Банапарт (1806—1808) і І. Мюрат (1808—1815). Пасля разгрому Напалеона зноў у Каралеўстве абедзвюх Сіцылій; з 1860 у складзе аб’яднанага Італьянскага каралеўства.

Зноскі

  1. Самаркин В.В. Численность населения, его состав и размещение // Историческая география Западной Европы в средние века. — М.: Высшая школа, 1976. — С. 87.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
1282 год у Еўропе
З’явіліся ў 1799 годзе
Зніклі ў 1799 годзе
Неапалітанскае каралеўства
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
XIII стагоддзе ў Італіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Італьянскія дзяржавы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
З’явіліся ў 1282 годзе
Зніклі ў 1816 годзе