wd wp Пошук:

Французскі Індакітай

Французскі Індакітай — назва французскіх каланіяльных уладанняў у Паўднёва-Усходняй Азіі з 1880-з гадоў да сярэдзіны 20 стагоддзя. Займаў тэрыторыю ўсходняй часткі паўвострава Індакітай, уключаў тэрыторыю В’етнама (пратэктараты Анам і Танкін, калонія Кахінхіна), Камбоджы і Лаоса.

У Другую Сусветную вайну акупіраваны японскімі войскамі, на тэрыторыі В’етнама дзейнічала французская каланіяльная адміністрацыя. У выніку перамогі Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 у В’етнаме абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам (адстаяла незалежнасць у ходзе Індакітайскай вайны 1946-54). У 1953 годзе суверэннай дзяржавай стала Камбоджа, у 1954 годзе — Лаос.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
З’явіліся ў 1887 годзе
Гісторыя Лаоса
Зніклі ў 1954 годзе
Гісторыя Камбоджы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Французскі Індакітай