wd wp Пошук:

Рака Святога Лаўрэнція

Рака Святога Лаўрэнція (фр.: fleuve Saint-Laurent, англ.: Saint Lawrence River) — рака ў Паўночнай Амерыцы, якая працякае па тэрыторыі ЗША і Канады і злучае Вялікія азёры з Атлантычным акіянам. Даўжыня 3350 км.[1]

Вадазбор 1290 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14 тыс. м³/сек.

Гісторыка-культурнае значэнне

Рака носіць назву, дадзеную ёй Жакам Карцье. Акрамя ракі, гэтую ж назву атрымаў таксама заліў, у які яна ўпадае. Пасля падарожжаў Шамплена даліна ракі Св. Лаўрэнція стала цэнтрам французскай каланізацыі рэгіёна: тут сфарміравалася частка тэрыторыі Новай Францыі — правінцыя Квебек з гарадамі Манрэаль, Квебек, Леві і Труа-Рыўер. Пад час Сямігадовай вайны гэтыя землі былі захоплены брытанцамі. Нягледзячы на гэта, рэгіён працягвае быць цэнтрам французскай мовы і культуры ў Паўночнай Амерыцы. Рака стала першым прасторным шляхам для гандляроў пушнінай і каланістаў, а ў наш час для вялікіх акіянскіх грузавых судоў.

Флора і фаўна

На рацэ можна сустрэць бялух, фінвалаў і блакітных кітоў. Спалучэнне раслін, жывёл і птушак, якія жывуць па берагах ракі, адно з найбольш стракатых на зямлі. У рацэ водзяцца сотні відаў рыб, больш 20 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 12 відаў водных сысуноў. На балотах і ўздоўж берагоў гняздуюцца каля 300 відаў птушак.

Гаспадарчае значэнне

Мост праз раку Святога Лаўрэнція

Басейн ракі — адзін з самых густанаселеных і асвоеных у Канадзе. Тут развіты як сельская гаспадарка (мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне пшаніцы), так і прамысловасць. У басейне ракі пражывае каля 20 мільёнаў чалавек, у тым ліку каля 4 мільёнаў — у горадзе Манрэаль.

Прытокі

Зноскі

  1. З Вялікімі азёрамі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Рэкі штата Нью-Ёрк
Рэкі Антарыа
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Рака Святога Лаўрэнція
Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памежныя рэкі
Рэкі Квебека
Рэкі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара