wd wp Пошук:

Французская Экватарыяльная Афрыка

Французская Экватарыяльная Афрыка (фр.: Afrique Équatoriale Française, AEF) — каланіяльнае валоданне Францыі ў цэнтральнай Афрыцы ў 1910—1958 гадах. У склад Французскай Экватарыяльнай Афрыкі ўваходзілі Габон, Сярэдняе Конга (Рэспубліка Конга), Убангі-Шары (Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка), Чад (з 1920). Сталіца (рэзідэнцыя губернатара) — Бразавіль (у Конга).

У 1911 годзе Францыя ў выніку Агадырскага крызісу страціла частку тэрыторыі, якая ўвайшла ў германскую калонію Камерун, аднак пасля паразы ў Першай сусветнай вайне тэрыторыя была вернутая.

Падчас Другой сусветнай вайны Французская Экватарыяльная Афрыка падтрымлівала сілы «Свабоднай Францыі», за выключэннем Габона, які знаходзіўся на баку ўрада Вішы да лістапада 1940 года. Бразавільская канферэнцыя 1944 года стала першым крокам на шляху дэкаланізацыі Французскай Афрыкі.

Тэмы гэтай старонкі (6):
З’явіліся ў 1910 годзе
Зніклі ў 1958 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Каланіяльная Афрыка
Гісторыя Францыі
Былыя калоніі Францыі