wd wp Пошук:

Французская Луізіяна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Луізіяна.

Размяшчэнне Луізіяны на сучаснай карце ЗША

Французская Луізіяна (фр.: La Louisiane; 16821762; 18001803) — адзін з двух складальнікаў Новай Францыі нароўні з Французскай Канадай. Займала паўднёвую палову шырокага нутракантынентальнага масіва французскіх каланіяльных уладанняў у Паўночнай Амерыцы 17-19 стагоддзяў і прыкметна адрознівалася ад паўночнай часткі па клімаце, рэльефу, насельніцтву, культуры і эканоміцы. Абедзве часткі злучала паміж сабой рака Місісіпі і басейн Вялікіх азёр. Менавіта рака Місісіпі, а таксама яе буйныя прытокі, сталі найважнейшымі артэрыямі Французскай Луізіяны. Перажывала тэрытарыяльныя змены, пакуль нарэшце не была прададзена ЗША падчас так званай Луізіянскай куплі. Яе крайняя паўднёвая частка ўвайшла ў склад сучаснага штата Луізіяна.

Гісторыя

У XVI стагоддзі тэрыторыі будучай Луізіяны нанеслі на карты іспанцы, аднак менавіта французская манархія пачала каланізацыю рэгіёна ў XVII стагоддзі. Тэрыторыя атрымала сваю назву па імі французскага каралеўскага імя Людовік (Луі). Ператварылася ў своеасаблівы буфер паміж англійскімі калоніямі на ўсходзе і іспанскімі ўладаннямі на паўднёвым захадзе.

Франц. карона кіравала гэтымі рэгіёнамі ў два этапы:

У 1762—1803 гадах Французскую Луізіяну (правабярэжжа) кантралявала Іспанія, левабярэжжа анексавалі Вялікабрытанія, а затым ЗША, якія выкупілі і правы бераг у 1803 годзе.

Перасяленчы каланіялізм у Французскай Луізіяне быў выяўлены слаба з-за аддаленасці і цяжкадаступнасці асноўнай яе тэрыторыі. У субтрапічных балотах поўдня калоніі былі частыя ліхаманкі, з Мексіканскага заліва прыходзілі ураганы, у цэнтры адзначаліся тарнада, поўнач жа адрозніваўся багатымі снегападамі, моцнымі маразамі і пранізлівымі вятрамі. Невялікія групы пастаянных французскіх каланістаў замацаваліся толькі на крайнім поўдні краіны, у наваколлях горада Новы Арлеан (з насельніцтвам 10 тысяч чалавек на 1803 год), не менш 2/3 якіх складалі негры-рабыні і асобая катэгорыя «каляровых», якія ўзніклі як следства пласажу. У верхняй даліне Місісіпі мелася толькі некалькі ваенных фортаў. Вялікія раўніны засялялі індзейскія плямёны. Хоць яны і схіляліся да падтрымкі больш паблажлівай у адносінах да іх французскай кароны ў барацьбе з прагнымі да зямлі англічанамі, у цэлым індзейцы былі ненадзейнымі саюзнікамі. Некалі шырокія тэрыторыі калоніі скарачаліся пад націскам англасаксонскіх перасяленцаў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Луізіяна
Катэгорыя·Зніклі ў 1764 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў ЗША
Катэгорыя·Зніклі ў 1804 годзе
Катэгорыя·Новая Францыя
Катэгорыя·Гісторыя ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Былыя калоніі Францыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1682 годзе