wd wp Пошук:

Гранада

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гранада.

Гранада (ісп.: Granada [ɡɾaˈnaða]) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, сталіца правінцыі Гранада ў складзе аўтаномнага супольнасці Андалусіі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Вега-дэ-Гранада. Займае плошчу 88,02 км ². Насельніцтва Гранады складае 234.325 чалавек (на 2009 год). Горад размешчаны ля падножжа гор Сьера-Невада, у месцы зліцця трох рэк, як Бейра, Дара і Хеніль. Гранада добра вядома былой маўрытанскай крэпасцю і палацам Альгамбра. Ён з’яўляецца самым вядомым будынкам андалускай ісламскай гістарычнай спадчыны. Шматлікімі культурныя славутасці робяць Гранаду папулярным месцам сярод турыстаў. У горадзе маецца прэстыжны Гранадскі ўніверсітэт, які налічвае каля 80 тысяч студэнтаў, размешчаных у пяці розных кампусах у горадзе.

На гербе горада намаляваны гранат.

Гісторыя

Гранада вядомая як іберскае і фінікійскае паселішча Ілібера яшчэ з 500 года да н.э. Дзякуючы абароненаму размяшчэнню сярод навакольных гор і вельмі ўрадлівай зямлі мяркуецца існаванне тут паселішчаў яшчэ ў больш глыбокай старажытнасці. Пасля горад трапіў пад рымскі кантроль. З распадам Рымскай імперыі рэгіён трапіў пад уплыў паўночнаафрыканскай дзяржавы вандалаў, пасля яе распаду ў 534 годзе на некалькі дзесяцігоддзяў ва ўладу Візантыі. З пачатку VII стагоддзя горад належыў іберыйскай дзяржаве вестготаў.

У 711 годзе горад быў захоплены маўрамі, і яго пачалі называць на арабскі лад — Ільбіра. Пасля падзення Кордаўскага халіфата ў 1012 годзе ўлада над горадам перайшла да берберскага кіраўніка Заві ібн-Зіры, які зрабіў Гранаду рэзідэнцыяй дынастыі Зірыдаў, якія кіравалі ёй на працягу 80 гадоў, ператварыўшы яе ў адно з найбольш заможных дзяржаў паўднёвай Андалусіі. Пасля іх скідання валодаць горадам пачала дынастыя Альмаравідаў, а пасля іх — султанат Насрыдаў, гэта значыць з 1238 па 1492 гады. Пры двары апошніх бачную ролю гулялі высакародныя Абенсерагі.

2 студзеня 1492 года насрыдскі кіраўнік Баабдзіль капітуляваў перад іспанцамі і перадаў горад, які быў апошняй апорай ісламу на паўвостраве, каралеве Ізабеле Кастыльскай і каралю Фердынанду II Арагонскаму. Гэтая падзея адзначыла канец доўгага працэсу Рэканкісты паўвострава хрысціянскім светам. Згодна з дамовай, складзенай пры капітуляцыі, каталіцкае войска праводзіла маўрскае насельніцтва да ўзбярэжжа, адкуль яно адправілася ў Паўночную Афрыку, у межы сённяшняга Марока. Хоць першапачаткова дамова аб капітуляцыі гарантавала лаяльнае стаўленне да пераможаных, неўзабаве іспанцы сталі прыгнятаць насельніцтва, абмяжоўваючы яго свабоду, павялічваючы падаткі і гвалтоўна звяртаючы ў хрысціянства[1].

Славутасці

Гранада знакамітая шматлікімі гістарычнымі помнікамі архітэктуры, перанятымі ад маўрскай эпохі, а таксама гатычнага перыяду і рэнесансу. Да таго ж, горад знакаміты сваімі майстэрнямі і цэхамі гітарабудаўнікоў.

Да найбольш яркіх помнікаў маўрскага перыяду, не толькі ў Гранадзе, але і ва ўсёй Іспаніі, адносіцца архітэктурны ансамбль Альгамбра. Ён быў пабудаваны ў XIV стагоддзі як рэзідэнцыя маўрскіх кіраўнікоў. У XVI стагоддзі па наказе караля Карла V на тэрыторыі Альгамбры быў выбудаваны палац, дзеля якога былі разбураны часткі першапачатковай забудовы. З павагі да Карла V улады Іспаніі дагэтуль адмаўляюцца ад раскопак.

Альгамбра

Апроч Альгамбры, да славутасцей Гранады адносяцца сады Хенераліфэ, былая летняя рэзідэнцыя каліфаў.

Альгамбра і Альбайсін, старажытны жылы квартал маўраў, з’яўляюцца сёння часткай сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У суседнім Сакрамонтэ можна наведаць так званыя «куэ́вос» (пячоры), у якіх жылі цыгане. Часам у іх і дагэтуль жывуць людзі, а некаторыя з іх з’яўляюцца абсталяванымі на здзіўленне сучаснымі выгодамі. У цэнтры горада размешчаны сабор эпохі рэнесансу. Па суседстве з ім знаходзіцца пабудаваная ў 1521 Капілья Рэаль, у якой пахаваны каталіцкія манархі.

Акрамя гэтага ў Гранадзе маецца археалагічны музей, абсерваторыя і навуковы парк.

Тэракты ў Гранадзе

Басксая тэрарыстычная арганізацыя ЭТА здзейсніла на тэрыторыі Гранады шэраг тэрарыстычных акцый. 10 лютага 1997 года быў падарваны ў сваёй машыне лідар працоўнага руху Гранады Дамінга Пуэнтэ Марын. У 2000 году быў забіты адзін з членаў Вярхоўнага Суда Андалусіі Луіс Партэра Гарсія.

Гарады-пабрацімы

Фатаграфіі

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Н. Н. Непомнящий, А. Ю. Низовский. Испания, которую мы не знали. Исторический путеводитель. М., 2007, с.225

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Гарады Андалусіі
Гранада
Муніцыпалітэты правінцыі Гранада
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Населеныя пункты паводле алфавіта