wd wp Пошук:

Эстафета агню Еўрапейскіх гульняў 2019

Эcтафета «Полымя міру» стартавала 3 мая ў Рыме цырымоніяй запальвання агню II Еўрапейскіх гульняў і прадоўжыцца 50 дзён. Кантынентальнае полымя пабывала ў самай высокай кропцы Еўропы — на вяршыні Манблан, а таксама ў Аўстрыі, Славеніі, Венгрыі, Славакіі, Чэхіі і Польшчы. 12 мая факел прыбыў у беларускі Брэст, каб прайсці шлях па 60 населеных пунктах краіны. Даўжыня ўсяго маршруту эстафеты складае 7 700 кіламетраў.

Факеланосцамі выступаюць 450 чалавек: знакамітыя спартсмены, зоркі культуры, навукі, мастацтва, журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы. Фінішам эстафеты «Полымя міру» стане цырымонія запальвання чашы алімпійскага агню на стадыёне «Дынама» ў час урачыстага адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня.[1]

Шлях эстафеты агню

Эстафета агню Еўрапейскіх гульняў 2019 (Еўропа)
11 22 33 44 55 66 77 8**8**Еўрапейскі этап эстафеты Эстафета агню Еўрапейскіх гульняў 2019 (Беларусь)
99 1010 1111 1212 1313 1414 1515 1616 1717 1818 1919 2020 2121 2222 2323 2424 2525 2626 2727 2828 2929 3030 3131 3232 3333 3434 3535 3636 3737 3838 3939 4040 4141 4242 4343 4444 45**45**Беларускі этап эстафеты Агонь II Еўрапейскіх гульняў запалены 3 мая ў Рыме ў комплексе «Ara Pacis Museum», дзе знаходзіцца помнік архітэктуры Арка міру. Затым беларускія альпіністы паднялі факел на вышэйшую кропку Еўропы гару Манблан. Наведаны Нацыянальныя алімпійскія камітэты Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы. 8 мая 2019 года эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў сталіцы Славеніі Любляне.

У Беларусі эстафета пачала свой шлях 12 мая. Факел пабываў ва ўсіх рэгіёнах: у Брэсцкім — 12—17 мая, Гродзенскім — 18—23 мая, Віцебскім — 24—29 мая, Магілёўскім — 30 мая — 4 чэрвеня, Гомельскім — 5—10 чэрвеня, Мінскім — 11—16 чэрвеня. 2 чэрвеня «Полымя міру» сустракалі ў Слаўгарадскім раёне на Блакітнай крыніцы — прыродным аб’екце рэспубліканскага значэння. Гэта самая буйная крыніца ва Усходняй Еўропе і менавіта тут пачалі рэалізацыю сумеснага з Еўрасаюзам праекта па развіцці экатурызму.

Магілёўская вобласць

Урачыстая сустрэча агню і старт эстафеты ў Магілёве адбыўся на «Буйніцкім полі», у якой прыняў уздзел старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Цумараў. Першым факелоносцам у горадзе стала салістка гурта IOWA Кацярына Іванчыкава. Агонь накіраваўся да памятнага знака ў гонар пісьменніка -франтавіка Канстанціна Сіманава, дзе агонь прыняў мастак Віктар Альшэўскі[2]. Далей агонь накіраваўся ў Магілёўскі заасад, дзе яго пранёс галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч, дырэктар мясцовага Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Георгій Маліноўскі, які рэалізаваў ідэю стварэння заасаду, а таксама вакаліст гурта Nizkiz Аляксандр Ільін. «Полымя міру» здзейсніла сафары па чыгунцы заасаду да прыстані на Дняпры, адкуль на цеплаходзе агонь у руках чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў па біятлоне Юрыя Голуба[2] было правезена па адной з найбуйнейшых рэк Беларусі. Далей агонь Еўрапейскіх гульняў у лампдаках наведаў прадпрыемствы «Магатэкс» і «Магілёўліфтмаш»[3].

Эстафета агню Еўрапейскіх гульняў у Магілёве

Увечары полымя пранеслі ад лесвіцы ў Падміколле па вуліцах Піянерскай і Лепяшынскага да кінатэатра «Радзіма». На плошчы Зорак агонь чакаў кабрыялет, у якім ён праехаў па пешаходнай вуліцы Ленінскай да плошчы Славы, дзе адбыўся канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады[3].

Пасля Магілёва «Полымя свету» накіравалася ў Шклоў і ў аграгарадок Александрыя, дзе пабывала на Трафімавай крыніцы.

«Полымя міру» пабывала ў Слаўгарадзе — на Замкавай гары на беразе Сожа. Далей на шляху эстафеты — Быхаўскі раён, мемарыял воінскай славы «Лудчыцкая вышыня» і Чыгірынскае вадасховішча.[4]

Мінск

У Мінску «Полымя міру» сустрэнуць 17 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сцяга. У той жа дзень факел пройдзе па праспекце Пераможцаў, 18 чэрвеня — па праспекце Незалежнасці. 19 чэрвеня ўдзельнікі эстафеты накіруюцца на мінскія прадпрыемствы. Далей плануецца наведванне паркаў і выдатных мясцін горада, удзел у цырымоніі прывітання атлетаў у Вёсцы спартсменаў. Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» — у час цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь форуму.[5]

Па маршруце эстафеты 17 і 18 чэрвеня ў цэнтры Мінска сіламі ДАІ ўводзяцца абмежаванні руху.[6]

Зноскі

  1. Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску (нявызн.) (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 17 чэрвеня 2019.
  2. 1 2 Жители Могилева радушно встретили огонь II Европейских игр. 30 Мая 2019
  3. 1 2 ЭСТАФЕТУ «ПЛАМЯ МИРА» ГОСТЕПРИИМНО ВСТРЕТИЛИ В МОГИЛЕВСКОЙ ОБЛАСТИ. 30 МАЯ 2019
  4. Эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў пабывала ў Слаўгарадзе (нявызн.). Белтэлерадыёкампанія (2 Чэрвеня 2019). Праверана 17 чэрвеня 2019.
  5. Эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Любляне (нявызн.) (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь (8 Май 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2019. Праверана 17 чэрвеня 2019.
  6. Сёння і заўтра перакрыюць праспекты Мінска з-за эстафеты агню Еўрапейскіх гульняў (нявызн.). Наша ніва (17.06.2019/10:59). Праверана 17 чэрвеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Еўрапейскія гульні 2019
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы