wd wp Пошук:

Belarus.by

Belarus.by — aфіцыйны партал Беларусі для замежных карыстальнікаў. Распачаў сваю працу ў 2006[1]. Стваральнік сайта — БЕЛТА.

Сайт змяшчае інфармацыю пра турыстычныя славутасці (уключна з даведкамі пра візавы рэжым і страхоўкі), гісторыю і культуру Беларусі, а таксама звесткі пра эканамічны патэнцыял і бізнес-магчымасці краіны. На сайце ёсць стужка дзяржаўных навін і фотаздымкі.

26 чэрвеня 2009 ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася афіцыйная прэзентацыя абноўленай версіі партала. На сайце з’явіліся відэаролікі і флэш-анімацыя, стыль падачы інфармацыі стаў менш афіцыйным[2].

У наш час мае тры моўныя версіі — англійскую, беларускую і рускую.

Зноскі

  1. Ігар Карней. Нацыянальны партал пра Беларусь не мае старонкі на беларускай мове // Радыё Свабода, 11 кастрычніка 2006
  2. Краявіды, строі і дранікі на абноўленым партале Belarus.by // Радыё Свабода, 26 чэрвеня 2009

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·З’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Сайты Беларусі
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта