wd wp Пошук:

Александрыя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Александрыя (значэнні). Александрыя — горад, важнейшы гандлёвы і культурны цэнтр Егіпта на беразе Міжземнага мора ў дэльце р. Ніл, зараз адміністрацыйны цэнтр губернатарства.

Пабудаваны быў Аляксандрам Македонскім у 332331 да н.э. Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню горад хутка развіваўся і пасля смерці свайго заснавальніка стаў сталіцай грэка-егіпецкай дзяржавы Пталамеяў і цэнтрам эліністычнай культуры. 3 30-х да н.э. у складзе Рымскай імперыі. Надзвычай вялікае значэнне Александрыя іграла ў культурным і рэлігійным жыцці антычнага свету. У першыя стагоддзі ранняга сярэднявечча яна яшчэ працягвала заставацца адным з цэнтраў грэчаскай навуковай думкі, буйным гандлёва-прамысловым цэнтрам Візантыйскай імперыі, пад уладай якой яна знаходзілася з канца 4 ст. Александрыя разам з тым была і адным з галоўных цэнтраў ранняга хрысціянства і манаства. Менавіта тут у 4 ст. патрыярх Афанасій Александрыйскі ўзначаліў рэлігійную барацьбу супраць вучэння Арыя. А мясцовыя манахі-хрысціяне ў помсту за разбурэнне храма спалілі славутую Александрыйскую бібліятэку з усімі яе велізарнымі для таго часу кніжнымі фондамі. У 7 ст. Александрыя была заваявана арабамі, а пасля заснавання імі ў 969 Каіра наступіў яе заняпад.[3]

Александрыя зноў набывае вялікае значэнне ў 1798 з пачаткам Егіпецкай кампаніі Напалеона. Французская армія захоплівае горад у ліпені 1798 і ўтрымлівае яго да 1801. У сакавіку 1801 брытанскі экспедыцыйны корпус разбівае французскія сілы, а ў верасні таго ж году пасля асады займае Александрыю. Пачынаецца перыяд панавання англічан. Махамед Алі, асманскі губернатар Егіпта, адбудоўвае горад, амаль да ступені яго былой славы. Паступова Александрыя становіцца горадам такога ж значэння ў эканамічным, культурным, транспартным, адукацыйным плане, як і Каір, а ў нечым і пераўзыходзіць яго. У 1954 Александрыя стала ахвярай бамбардзіроўкі ізраільскай авіяцыі.

Адміністрацыйнае дзяленне

Сучасная Александрыя падзяляецца на 6 раёнаў:

Два горада, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Александрыйскага губернатарства, ствараюць разам з самой Александрыяй агламерацыю:

Гарады-пабрацімы

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.geonames.org/361058
  2. http://www.demographia.com/db-worldua.pdf
  3. Скарына Ф. Творы…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Парты Міжземнага мора
Былыя сталіцы
Гарады Старажытнага Егіпта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Гарады Егіпта