wd wp Пошук:

Нясвіж

Нясві́ж[2] (трансліт.: Niasviž) — горад на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нясвіжскага раёна, каля вытокаў р. Ушы, на балтыйска-чарнаморскім водападзеле. За 112 км на паўднёвы захад ад Мінска, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Клецкам, Навагрудкам і аўтадарогай Мінск — Слуцк. Насельніцтва 15 557 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Ёсць думка, што першая ўскосная згадка Нясвіжа звязана з удзелам нясвіжскага князя Юрыя Яраполчыча ў бітве на Калцы (1223) і менавіта яго нашчадкамі былі нясвіжскія князі Грыгорый і Іван, згаданыя ў 1388 годзе. Аднак, датычнасць князёў Юрыя Яраполчыча, Грыгорыя і Івана менавіта Нясвіжа, як і радавод апошніх, пэўна пакуль не вызначана. Імаверна з канца XIII ст. Нясвіж у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1430-я гады згадваецца князь Федзька Нясвіжскі, але і яго датычнасць менавіта Нясвіжа пэўна не вызначана.

Першы пэўна вядомы ўладальнік Нясвіжа — Клаўка, ён атрымаў паселішча ад вялікага князя ў 1430-я гады. Першая пісьмовая згадка Нясвіжа датавана 1445 годам і тычыцца яго перадачы пасля Клаўкі пану Мікалаю Няміравічу[4]. Потым належаў Мантыгердавічам, у 1492 годзе перайшоў да роду Кішак, у 1513 годзе Ганна Кішчанка ўзяла шлюб з Янам Радзівілам Барадатым, Нясвіж як пасаг перайшоў да роду Радзівілаў. Пад 1499 годам згадваецца Нясвіжскі фальварак[5]. У 1533 годзе на месцы гарадзішча быў пабудаваны драўляны Нясвіжскі замак. З 1547 года — цэнтр Нясвіжскага княства.

У XVI ст. Нясвіж становіцца адным з галоўных цэнтраў Рэфармацыі (кальвінізму) у ВКЛ. Імёны дзеячаў гэтага часу, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць: Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Саламон Рысінскі, Даніэл Набароўскі і інш. пісьменнікі, паэты, філосафы. Каля 1560 года ў Нясвіжы Мікалаем Радзівілам Чорным была заснаваная друкарня, дзе выдаваліся творы Сымона Буднага і іншых філосафаў, друкарамі былі Д. Лянчыцкі, В. Цяпінскі (М. Радзівіл Чорны таксама валодаў Брэсцкай друкарняй). Сын і пераемнік М. Радзівіла Чорнага — М. К. Радзівіл Сіротка адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у каталіцтва, паводле яго загаду «вучоных-ерэтыкоў» выгналі з горада, на плошчы былі спаленыя кнігі С. Буднага і інш. асветнікаў. Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет М. Радзівіл Сіротка ў 1586 годзе стварыў ардынацыі Радзівілаў з цэнтрам у Нясвіжы, тады ж гораду было нададзена магдэбургскае права і герб. З імем М. Радзівіла Сіроткі, які запрасіў у Нясвіж італьянскіх архітэктараў і з іх удзелам нанова збудаваў каменны замак і іншыя каменныя збудаванні ў горадзе, што зберагліся да нашіх дзён — Нясвіж пераўтвораны ў горад-крэпасць і ў канцы XVI ст. стаў даволі буйным горадам, у XVI—XVIII ст. дзейнічаў езуіцкі калегіум. Тады за Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У 1625 годзе ўзнікла яшчэ адно прадмесце — «Казімеж», у паўночна-заходнім баку ад Старога горада.

У XVIII ст. Нясвіж быў значным культурным цэнтрам, тут дзейнічалі: кадэцкі корпус для прыватнага войска Радзівілаў і школа флоцкіх афіцэраў (у Альбе), балетная і музычная школы, капэла і тэатр Радзівілаў. Спусташэнні прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У Паўночнай вайне (1700—1721) Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі, у сакавіку 1706 года шведскія войскі пасля аблогі занялі замак і горад, ўзарвалі ўмацаванні і бастыёны, знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы, разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы, перакапалі склеп Радзівілаў. У 1720-я Нясвіж адбудаваны М. К. Радзівілам Рыбанькай. У 1724 годзе ў Нясвіжскім замку была створана капэла, але толькі пасля 1726 года Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны — вакол сцен узвялі новыя валы. У 1726—1736 гадах дзейнічаў чыгуналіцейны завод (спачатку як плавільня альбо ліцейня), які выпускаў гарматы для арміі Радзівіла. За ўвесь час на заводзе працавала каля 50 чал. У 1740—1791 гадах дзейнічаў прыгонны тэатр. У 1750—1791 у горадзе працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах. У 1755 годзе ў парку «Альба» пабудавалі летні палац пад назвай «Кансаляцыя».

У 1793 годзе горад быў акупаваны Расійскай імперыяй і стаў цэнтрам Нясвіжскага павета (1793—1796). У 1793—1796 Нясвіж быў цэнтрам Мінскага, Ізяслаўскага (Валынскага) і Брацлаўскага генерал-губернатарства, бо генерал-губернатар Цімафей Туталмін выбраў горад сваёй рэзідэнцыяй, з якой было зручна кіраваць трыма губернямі. З 1796 года стаў пазаштатным горадам Слуцкага павета.

Падзеі 1812 года прынеслі гораду разбурэнні і заняпад, вынікі якіх адчуваліся доўгія дзесяцігоддзі.

Толькі ў 1875 годзе Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж, быў адрамантаваны замак, закладзены, які зараз з’яўляецца помнікам ландшафтнай архітэктуры.

Таксама ў 1875 годзе была створаная Нясвіжская настаўніцкая семінарыя[6], якая праіснавала да 1919 года.

21 снежня 1906 года было зарэгістравана Польскае таварыства «Асвета» ў Нясвіжы, якое займалася падтрымкай польскамоўнай адукацыі; расійскія ўлады ліквідавалі яго ў 1909 або ў 1910 годзе[7]. Падчас выбараў да самакіравання 1909 года ў гарадскую раду была абраны 11 палякаў, 3 рускіх і 1 яўрэй[8].

У час Першай сусветнай вайны Нясвіж з 1915 года з’яўляецца прыфрантавым горадам. Тут размясціўся штаб расійскай 2-й арміі Заходняга фронту, знаходзіліся рэзервовыя часці. У 1917 годзе ў горадзе размяшчаліся паштова-тэлеграфная кантора, паліцэйскі прыстаў, гарадское грамадскае кіраванне, натарыус, сіроцкі суд, мужчынская і жаночая гімназіі, настаўніцкая семінарыя, мужчынскае пачатковае вучылішча, аддзяленне Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа, пажарнае таварыства, хрысціянскія таварыствы дапамогі бедным і ўзаемнай дапамогі рамеснікаў «Попечение», таварыства дапамогі бедным яўрэям.

У сакавіку 1917 года ў Нясвіжы створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пад канец красавіка адбыўся з’езд салдацкіх камітэтаў 2-й арміі. З 27 па 29 верасня (з 10 па 12 кастрычніка) у горадзе праходзіла 1-я канферэнцыя РСДРП(б) 2-й арміі. 29 кастрычніка (11 лістапада) адбыліся перавыбары Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, створаны Ваенна-Рэвалюцыйны камітэт (ВРК). Дзейнасць ВРК пачалася пасля таго, як з Нясвіжа была выведзена Уральская казацкая дывізія. У горад увайшлі салдаты 32-га Сібірскага стралковага палка, пры іх удзеле блізу горада былі разгромлены некаторыя маёнткі. ВРК прызначыў сваіх камісараў у паштова-тэлеграфную кантору і ваенны тэлеграф. 1-3 (14-16) лістапада ў замку Радзівілаў адбыўся 2-гі надзвычайны з’езд 2-й арміі, на якім быў створаны ВРК арміі. 10 лістапада ў горадзе ўстаноўлена ўлада Савета салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў, старшыня ВРК абраны кіраўніком выканкама Савета, а нясвіжская гарадская Дума прызнала савецкую ўладу.

7 (20) лютага 1918 года горад заняла германская пяхота, якая рушыла далей на Слуцк і Бабруйск. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні Нясвіж заняты Чырвонай Арміяй. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. 14 сакавіка 1919 года пачалося Нясвіжскае паўстанне, у часе якога польскія жыхары вызвалілі горад ад бальшавікоў; 5 дзён пазней яно было задушана, а арганізатары расстраляныя[9].

З 6 жніўня 1919 года да ліпеня 1920 года ў ходзе вайны Нясвіж заняты польскімі войскамі. Пасля аднаўлення савецкай улады Нясвіжскі павет з 31 ліпеня 1920 года ў складзе БССР. У кастрычніку ў горад ізноў увайшлі польскія войскі.

У 1921—1939 гадах горад у складзе Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяводства. 25 кастрычніка 1926 года ў Нясвіжы ў палацы Радзівілаў адбыўся з’езд прадстаўнікоў «віленскіх кансерватараў» і сустрэча з маршалам Юзафам Пілсудскім (1867—1935).

У пачатку Другой сусветнай вайны 17 верасня 1939 года Нясвіж заняты Чырвонай Арміяй. З 2 лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці.

З 28 чэрвеня 1941 года па 4 ліпеня 1944 года акупіраваны войскамі гітлераўскай Германіі. Гітлераўцы загубілі ў Нясвіжы больш за 6000 чалавек.

27 сакавіка 1978 года ў склад горада ўключана вёска Альба Нясвіжскага сельсавета[10].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы медыцынскай (завод медыцынскіх прэпаратаў), харчовай, швейнай прамысловасці, рыбхоз «Альба». Гасцініца «Нясвіж». Сядзіба «Нясвіжская» (турыстычныя паслугі). Нясвіж — перспектыўны цэнтр турызму міжнароднага значэння.

Культура і адукацыя

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1996 годзе заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». З 1995 у горадзе праводзіцца нацыянальны фестываль старажытнай і камернай музыкі «Музы Нясвіжа». Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа.

СМІ

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland, № 19. — Горадня-Менск, 2013. — С. 44-53.
  5. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. 1747. — Воп. 1. — Спр. 36. — Арк. 44—46.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  7. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. Ss. 37-38.
  8. W walce o prymat w kraju. Samorząd lokalny. W: Między nadzieją…. S. 169.
  9. Месцы памяці ахвяр камунізму ў Беларусі c. 211—213
  10. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
  11. Пазднякоў В. Нясвіж // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. — С. 368. С. 368
  12. Nieśwież // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 118
  13. Несвиж // Нясвіж // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  14. 1 2 3 Беларусь, 1995
  15. Несвиж // Большая Советская Энциклопедия.
  16. Несвиж // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  17. Niaśviž // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 166.
  18. Перепись населения — 2009. Минская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумара тома
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нясвіж
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Нясвіжскага раёна