wd wp Пошук:

Магілёўліфтмаш

Панарама ААТ Магілёўліфтмаш
Першы эскалатар, выпушчаны ААТ Магілёўліфтмаш у 2017 годзе.
Пасажырскі ліфт, вытворчасці ААТ «Магілёўліфтмаш».
Цэх металаканструкцый ААТ «Магілёўліфтмаш».

ААТ «Магілёўліфтмаш» — прадпрыемства па вытворчасці ліфтоў, заснаванае ў 1966 годзе ў Магілёве[1]. Вырабляе пасажырскія, катэджныя, бальнічныя і грузавыя ліфты грузападымальнасцю да 6300 кілаграм і хуткасцю да 2 метраў за секунду. Акрамя ліфтоў вырабляе эскалатары і траволаторы, платформы для фізічна аслабленых асоб, будаўнічыя пад’ёмнікі, мульчыроўщыкі, спажывецкія тавары. Мае зборачныя вытворчасці і прадстаўніцтвы ў Казахстане (Паўладар), Расіі (Кстова, Ніжагародская вобласць; Масква; Пецярбург) і Украіне (Вышгарад, Кіеўская вобласць).

З 2014 года ААТ «Магілёўліфтмаш» стала кіруючай кампаніяй холдынгу «Магілёўліфтмаш». У склад холдынгу ўваходзяць наступныя прадпрыемствы: ААТ «Магілёўліфтмаш» (г. Магілёў); ААТ «Магілёўскі завод „Электрарухавік“» (г. Магілёў); ААТ «Зеніт» (г. Магілёў); ААТ «Завод „Ветразь“» (Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г.п. Бягомль).

У 2014 годзе прадпрыемства прадало 11 тысяч ліфтаў, у 2015 — 10 тысяч, у 2016 і 2017 — больш за 12 тысяч. Большасць продажаў, а менавіта 66 %, прыпадае на Расію, 19,2 % — на Беларусь, 7,7 % — ва Украіну, 5,6 — на Казахстан. Астатнія ліфты былі рэалізаваны ў Латвіі, Літве, Азербайджане і іншых краінах (дадзеныя на 2017 год).

Кіраўнікі

З кастрычніка 2014 года пасаду кіраўніка займае Барыс Кавалеўскі.

Зноскі

  1. Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання. Магілёўская абласная бібліятэка (6 лютага 2012).

Спасылкі

www.liftmach.by

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1966 год у Магілёве
Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Прадпрыемствы Магілёва
Кампаніі, заснаваныя ў 1966 годзе
Кампаніі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі
Праспект Міру (Магілёў)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96